Дрэст I (V стагоддзе) — легендарны кароль піктаў. Згадваецца ў «Хроніцы піктаў».

Біяграфія Хроніка апавядае пра тое, што Дрэст кіраваў сто гадоў і атрымаў сто перамог у бітвахВарыянт: «Жыў сто гадоў і перамагаў у ста бітвах».. Аднак гэта разглядаецца як легенда, а не факт. У «Хроніцы піктаў» таксама сцвярджаецца, што Святы Патрык прыбыў у Ірландыю ў дзевятнаццаты год кіравання Дрэста ў сярэдзіне V стагоддзя. Нехтан I быў высланы Дрэстам у Ірландыю. Іаан Фордунскі пісаў, што Дрэст кіраваў сорак пяць гадоў у часы ПаладыюFordun, IV, x..

Пасля смерці Дрэста I каралём піктаў стаў Таларк I.

Катэгорыя:Каралі піктаў Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы V стагоддзя