Віктар Аляксандравіч Гвоздзеў (, Смаленск — 9 лютага 2021Реестр наследственных дел) — дзяржаўны і партыйны дзеяч БССР, вучоны ў галіне эканомікі сельскай гаспадаркі, кандыдат эканамічных навук (1981).
Біяграфія Член КПСС з 1956 года. Скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію ў 1954 годзе. З 1954 года галоўны інжынер Стайкаўскай МТС Багушэўскага раёна, дырэктар Зарубскай МТС Дубровенскага раёна, галоўны інжынер Дубровенскай РТС. З 1959 2-і сакратар Дубровенскага, з 1961 года 1-ы сакратар Езярышчанскага райкамаў КПБ. З 1962 года парторг Віцебскага абкама КПБ у Гарадоцкім тэрытарыяльна-вытворчам калгасна-саўгасным кіраванні, з 1963 года намеснік загадчыка сельска-гаспадарчым аддзелам Бюро ЦК КПБ па сельскаму гаспадаранню, у 1966—1969 гадах начальнік Галоўнага кіравання па асушэнні зямель і будаўніцтву саўгасаў на Палессі пры Міністэрстве меліярацыі і воднай гаспадаркі СССР.
З кастрычніка 1969 года 1-шы сакратар Гомельскага абкама КПБ. З 1978 года намеснік, з кастрычніка 1979 года 1-шы намеснік Старшыні СМ БССР, адначасова з 1978 года старшыня Дзяржаўнага планавага камітэта БССР.
Член ЦК КПБ з 1971 года, член Бюро ЦК КПБ з верасня 1978 года. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР з 1970 года, Вярхоўнага Савета БССР у 1967—1971 гадах, з 1980 года.
У 1982 годзе пераведзены на працу ў Маскву на пасаду намесніка Старшыні Гвоздев, Виктор Александрович .
Навуковая дзейнасць Навуковыя інтарэсы і тэматыка публікацый: арганізацыйна-эканамічныя аспекты міжгаспадарчай кааперацыі; планаванне ў сельскагаспадарчай вытворчасці; арганізацыя вытворчасці кармоў, ялавічыны і інш.
Зноскі
Літаратура Белорусская ССР : краткая энциклопедия. В 5 т. Т. 5. — Минск, 1982. Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. [У 12 т.]. Т. 3. — Мінск, 1971. Проблемы развития межхозяйственной кооперации и повышения ее экономической эффективности : (по материалам Белорусской ССР) : автореферат диссертации … кандидата экономических наук : 08.00.05 / Гвоздев Виктор Александрович. — Москва, 1981. Каталог кандидатских и докторских диссертаций, поступивших в Государственную библиотеку СССР им. В. И. Ленина и Государственную центральную научную медицинскую библиотеку. Вып. 5. ― Москва, 1982.
Катэгорыя:Эканамісты СССР Катэгорыя:Эканамісты Беларусі Катэгорыя:Постаці аграрнай навукі Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 9-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 10-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 8-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 10-га склікання Катэгорыя:Члены ЦК КПБ Катэгорыя:Члены бюро ЦК КПБ Катэгорыя:Старшыні Дзяржплана БССР Катэгорыя:Намеснікі Старшыні Савета Міністраў БССР Катэгорыя:Першыя намеснікі Старшыні Савета Міністраў БССР Катэгорыя:Першыя сакратары райкамаў КПБ Катэгорыя:Дэпутаты Савета Саюза Вярхоўнага Савета СССР ад акруг Беларусі