Імперыя ( — улада, дзяржава) — гістарычная форма дзяржаўна-палітычнага ўтварэння. Ёсць некалькі як сучасных, так і састарэлых азначэнняў гэтага паняцця.
1) У рымлянаў найвышэйшая дзяржаўная ўлада, гэтак сама як maiestas належала народу, які выяўляў яе ў выбарах, заканадаўстве, судзе, вырашэнні пытанняў вайны і міру, жыцця і смерці. Адсюль выцякае Імперыя, як найвышэйшыя паўнамоцтвы магістратаў спачатку цароў, у рэспубліканскі час — старэйшых магістратаў. Імперыя давалася народам праз выбары або прызначалася спецыяльным законам. Як выключэнне народ мог надаць Імперыюм асобам, якія не належалі да старэйшых магістратаў. Асобы, якім даваўся Імперыюм не мелі роўных паўнамоцтваў, таму пачалі адрозніваць вялікую і меншую Імперыю, найвышэйшая ступень — summum Imperium — давалі дыктатару. Консул атрымліваў ваенны — militis Іmperium, прэтар — цывільны імперыюм. Найважнейшым правам імператараў — военачальнікаў, было права жыцця і смерці над падуладнымі жаўнерамі ў баявой сітуацыі і для падтрымання дысцыпліны. Уласна грунтаваная на вайсковай дысцыпліне і сіле простая дыктатарская ўлада ўдалага военачальніка Гая Юлія Цэзара і Актавіяна Аўгуста стала ўзорам для вызначэння зместу панавання рымскіх імператараў.
Тэарэтычна Імперыя народу існавала і пасля падзення рэспублікі, але цалкам перайшла да імператара (глядзі Прынцыпат), і пазней надавалася імператару законам (г.зв. lex de imperio), які даваў вярхоўную ваенную Імперыю пажыццёва на ўсёй тэрыторыі Рымскай Імперыі разам з іншымі шырокімі паўнамоцтвамі, якія ў апошнія гады рэспублікі былі далучаныя да надзвычайнай Імперыі, якая давалася некаторым военачальнікам. Наданне Імперыі суправаджалі знешнія адзнакі, перш за ўсё — ліктары.
2) Тэрыторыя, на якую распаўсюджваецца вярхоўная ўлада, нададзеная Імперыі ў сэнсе 1) і абапертыя на бюракратыі, ваенным і культурным панаванні тытульнага народу. Нееўрапейскія звышдзяржавы узору Персіі, Індыі, Кітая і інш.
3) Найменне еўрапейскіх манархічных дзяржаў, галава якіх -- імператар. Гэта звычайна вялікія дзяржавы, якія склаліся з некалькіх народаў ці дзяржаў. Крыніцай вярхоўнай улады гаспадара быў кантроль над войскам і саюз з царквой. У выпадку Старажытнага Рыма імператара абвяшчалі богам, у выпадку хрысціянскіх імперый улада санкцыянавалася вышэйшымі царкоўнымі іерархамі (Папам або патрыярхам). Палітычным народам у Сярэднявеччы лічылася шляхта, якая паводле функцыі ў грамадстве была ваярамі-войскам (milites, equitis), таму імператар будучы вярхоўным военачальнікам і «выдаваў» васалам уласнасць у «кармленне», панаваў над рыцарскай карпарацыяй, праз якую кантраляваў «зямлю» — дзяржаву.
Імперыяй называлася Рымская дзяржава пасля ўсталявання ў канцы 1 ст. да н.э., пры Аўгусце аднаасобнай улады імператара. Адаакр адаслаў знакі імператарскай ўлады ў Канстанцінопаль, на чым спынілася існаванне Заходняй імперыі, але на Усходзе яна працягвала існаваць у рамеяў да падзення Канстанцінопаля ў 1453 годзе. Гэта было прэстыжна, таму пазней імператарамі абвяшчалі сябе не толькі ўладары Візантыі. Карл Вялікі дамогся такога статусу ад Папы Рымскага для Дзяржавы франкаў пасля 800 года, нямецкія ўладары для Свяшчэннай Рымскай імперыі і пазней, паводле крыві ўладара статус распаўсюджваўся на ўладанні Габсбургаў. Маскоўскія ўладары з 1547 года самазвана абвясцілі сябе царамі (кесарамі), а пры Пятры І — расійскімі імператарамі, Францыя пры Напалеоне I і Напалеоне III, Аўстрыя — з 1804 (з 1868 — Аўстра-Венгрыя) да 1918 года, Германія — у 1871-1918 гадах. Брытанская каралева Вікторыя прыняла тытул імператрыцы ў 1876 годзе, «адзедзіла» (успадкавала) яго ад імператараў Індыі і зраўнялася, такім чынам, у прэстыжы кароны з іншымі манархамі свайго часу.
4) Вялікія дзяржавы, са значнымі залежнымі тэрыторыямі. У адрозненні ад старажытнасці тут імперыю ўтварае метраполія і яе калоніі і дамініёны (напрыклад, Брытанская імперыя). З 19 ст., апроч простай ваеннай моцы, еўрапейцы грунтавалі сваё панаванне не столькі на засяленні чужых тэрыторый сваім насельніцтвам, колькі на не раўнапраўных дамовах з мясцовымі элітамі, падуладнай сетцы бюракратыі, ваенізаванай рангавай іерархіі грамадства і дзяржавы, на моцы эканомікі і культуры.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Дзяржава