Хокан II Сігурдсан (Herdebrei — «шыракаплечы»; 1147 — 7 ліпеня 1162, кал. Секена ў Ромсдалене) — кароль Нарвегіі (1157-62).
Біяграфія Незаконнанароджаны сын Сігурда Муна, атрымаў ад свайго дзядзькі Эйстэйна II у спадчыну прастол і быў забіты Эрлінгам Скаке кал. Секена ў Ромсдалене 7 ліпеня 1162 года. Сваім пераемнікам назваў брата, Сігурда, але той не ўзыйшоў на прастол і быў забіты ў 1163 годзе. thumb|left|Кароль Сігурд II заслухаўся спевам служанкі, будучай маці Хокана II Шыракаплечага. Перыяд грамадзянскіх войнаў у Нарвегіі гэта адрэзак нарвежскай гісторыі з 1130 па 1217 гады. У гэты перыяд адбывалася некалькі ўзаемазвязаных канфліктаў рознага маштабу і сілы. Асновай для гэтых канфліктаў былі няясныя нарвежскія законы аб атрыманні прастола ў спадчыну, сацыяльныя канфлікты і барацьба паміж каралём і царквой. Існавала дзве асноўных партыі, якія першапачаткова вядомыя пад рознымі назвамі або зусім без іх, але затым вылучыліся ў партыі баглераў і біркебейнераў. Аб’яднаўчай сілай як правіла выступаў сын караля, які станавіўся главой партыі, якая супрацьстаяла ўладзе караля з іншай партыі.
Катэгорыя:Манархі, якія памерлі ў дзяцінстве Катэгорыя:Сярэднявечныя кіраўнікі-дзеці Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы XII стагоддзя Катэгорыя:Хорфагеры