Мусака (; ; арм. մուսատկա («мусатка»); ; паўд. слав. мусака/musaka; араб. musaqqaa) — традыцыйная страва з баклажанаў на Балканах і Блізкім Усходзе.

У Грэцыі мусака складаецца з пластоў і, як правіла, падаецца гарачай. У Турцыі гэта страва падаеца ў выглядзе запяканкі і ўжываецца цёплай або пакаёвай тэмпературы. У арабскіх краінах мусаку ядуць халоднай.

Этымалогія Слова мусака паходзіць ад арабскага слова musaqqa` («астуджаны», ад дзеяслова saqqaa — астуджацьПаходжанне слова «мусака» ў Merriam-Webster Dictionary), якое прыйшло ў іншыя мовы праз грэчаскую.

Нацыянальныя варыянты Грэчаская кухня Балгарская кухня У Балгарыі мусака — гэта запечаная сумесь фаршу і бульбы з запраўкай. А страва накшталт грэчаскай мусакі, якая складаецца з рознай гародніны, бульбы і мяса, называюць «гювеч». Слова «гювеч» мае ў балгарскай мове і пераносны сэнс — халява.

Турэцкая кухня Турэцкая мусака неслаёная. Замест гэтага, яна гатуецца з пасераванных баклажанаў, зялёнага перца, памідораў, цыбулі і мяснога фаршу. Ядуць яе з дзадзыкі і пловам. Існуюць таксама варыянты з цукіні, морквы і бульбы.

Спасылкі

Мусака па-грэчаску Мусака па-малдаўску Мусака па-турэцку Мусака класічная

Катэгорыя:Арабская кухня Катэгорыя:Балгарская кухня Катэгорыя:Грэчаская кухня Катэгорыя:Егіпецкая кухня Катэгорыя:Малдаўская кухня Катэгорыя:Румынская кухня Катэгорыя:Турэцкая кухня Катэгорыя:Балканская кухня Катэгорыя:Македонская кухня Катэгорыя:Сербская кухня Катэгорыя:Баснійская кухня Катэгорыя:Ліванская кухня Катэгорыя:Сірыйская кухня Катэгорыя:Палестынская кухня Катэгорыя:Чарнагорская кухня Катэгорыя:Стравы з бараніны Катэгорыя:Стравы з баклажанаў Катэгорыя:Стравы з сечанага мяса