ЛандвароваНазва паводле карты да артыкула або Ляндварова, таксама Ля́нтварыс () — горад у Літве, цэнтр сянюніі Троцкага раёна Віленскага павета. Размешчаны за 9 км ад Трокаў, за 18 км ад Вільні. Чыгуначны вузел на Вільню, Гродню, Коўню.

Назва Тапонім «Ляндварова» мае нямецкае паходжанне і ўтварыўся ад слоў Land (зямля) і Warte (варта).

Варыянты назвы горада ў беларускіх тэкстах: Ландварова, Ляндварова, Ляндвароў.

Гісторыя Упершыню згадваецца ў 1596 годзе, але паводле археалагічных даследаванняў першыя пасяленні існавалі тут яшчэ ў XI—XII стагоддзях.

У розныя часы Ландварова было ва ўладанні Кунцэвічаў, Сапегаў, Нарушэвічаў, манахаў-бенедэктынаў, Хадкевічаў, Французевічаў, Грыневічаў, Дамброўскіх.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года мясцовасць апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Троцкім павеце Віленскай губерні. У 1850 годзе Ландварова разам з чатырма фальваркамі (Карпаўка, Пятухова, Рачкуны і Устрань) набыў Юзаф Тышкевіч. У 1862 годзе праз паселішча прайшла чыгунка. Станам на 1881 год у Ландварове было 29 двароў, на 1896 — 39.

За часамі Першай сусветнай вайны з 1915 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі С. 18.. У пачатку 1919 года тэрыторыя занята Чырвонай Арміяй С. 20.. З 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР, у канцы сакавіка заняты польскімі войскамі.

У 1920 годзе Ландварова апынулася ў Сярэдняй Літве, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Віленскім павеце Віленскага ваяводства. У беларускай гістарыяграфіі землі вядомы як Заходняя Беларусь. У другой палове верасня 1939 года тэрыторыя занята Чырвонай Арміяй. 10 кастрычніка 1939, згодна з літоўска-савецкім дагаворам, бальшавікі перадалі мястэчка ў склад Літвы.

З 1940 года ў Літоўскай ССР. 3 жніўня 1946 Ландварова атрымала статус горада. У 2001 годзе афіцыйны зацверджаны гарадскі герб.

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1866 год — 162 чал., усе каталікіLandwarowo // S. 75.; 1881 год — 385 чал.; 1896 год — 385 чал.Ляндварово // ; 1897 год — 300 чал. XX стагоддзе: 1923 год — 2 тыс. чал.; 1939 год — 2,5 тыс. чал.; 1959 год — 4216 чал.; 1966 год — 5,5 тыс. чал.; 1970 год — 8235 чал.; ; 1976 год — 9,6 тыс. чал.; 1979 год — 10 167 чал.; 1989 год — 12 694 чал. XXI стагоддзе: 2001 год — 11 773 чал.; 2010 год — 11 417 чал.

Нацыянальны склад Паводле даных перапісу 2021 года, нацыянальны склад горада быў наступным:

+ Нацыянальны склад Ландварова (2021) Нацыянальнасць Колькасць (чал.) Доля (%) Усяго 9 713 100,00 Літоўцы 5 385 55,44 Палякі 2 491 25,65 Рускія 1 101 11,34 Беларусы 321 3,31 Украінцы 92 0,95 Іншыя 45 0,46 Не ўказалі 270 2,78

Адукацыя У Лентварысе ёсць наступныя навучальныя ўстановы:

Гімназія імя Матэюса Шымелёніса; Гімназія імя Генрыка Сянкевіча; (адукацыя на польскай мове) Гімназія «Версме»; (адукацыя на рускай мове) Лентварская пачатковая школа.

Славутасці Гаспадарчы двор Тышкевічаў (XIX ст.) Касцёл Звеставання Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1910—1926) Палаца Тышкевічаў (XIX ст.)

Страчаная спадчына Капліца (1905)

Галерэя

Вядомыя асобы У Ляндварове памёр і пахаваны ўдзельнік беларускага хрысціянскага руху XX ст., рэлігійны і культурна-асветны дзеяч Казімір Кулак (1890—1989).

Гарады-пабрацімы Уронкі, Польшча Арнэта, Польшча

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Хадкевічы Катэгорыя:Сапегі Катэгорыя:Тышкевічы