Ба́лтайі Во́ке (, часам па-беларуску — Белая Вака) — горад у паўднёвай Літве, на рацэ Вака. Уваходзіць у склад Салечніцкага раёна Віленскага павета. Адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Аўкштота. Размешчаны за 30 км ад Салечнікаў і за 11 км ад Вільні.
Гісторыя Пачаткова паселішча мела назву Наўёйі Жагарыне (Naujoji Žagarinė; Новае Жагарына), узнікла каля вёскі Жыгарына ў 1950 годзе, пасля таго як тут пачалася распрацоўка радовішча торфу. У 2007 годзе здабыча торфу была скончанаЭнциклопедия узкоколейных железных дорог бывшего СССР «Младший Брат».
Насельніцтва
Нацыянальны склад Паводле даных перапісу 2021 года, нацыянальны склад горада быў наступным:
+ Нацыянальны склад Балтайі Воке (2021) Нацыянальнасць Колькасць (чал.) Доля (%) Усяго 998 100,00 Палякі 617 61,82 Літоўцы 241 24,15 Рускія 88 8,82 Беларусы 21 2,10 Украінцы 7 0,70 Іншыя 15 1,50 Не ўказалі 12 1,20
Славутасці
У наш час галоўнай славутасцю горада ёсць Палацава-паркавы комплекс ЛенскіхRadzima.org.
Крыніцы
Спасылкі
Белая Вака на Радзіма.org