Востраў Мбе́нга (фідж.: Beqa) — востраў у складзе Фіджы на поўдзень ад Віці-Леву. Агульная плошча — 36 км². Насельніцтва — 3000 чал. (2006 г.).

Востраў Мбенга мае вулканічнае паходжанне. Месціцца ў 42 км на паўднёвы захад ад Сувы. Рэльеф гарысты. Найвышэйшы пункт — 462 м. Усходні і паўднёвы берагі перасечаны глыбокімі залівамі. Вакол вострава цягнецца шырокае кола каралавых рыфаў.

Жыхары вёскі Руква з племені савау на востраве Мбенга вядомы сваім ўменнем хадзіць басанож па распаленым камяням. Згодна паданню, гэты дар яны атрымалі ў старажытныя часы ад духа-вугра. Першапачаткова хаджэнне па распаленым камяням праводзілася ў рытуальных мэтах і суправаджала традыцыйныя рэлігійныя святы. У наш час арганізуецца для забаў турыстаў.

Дзякуючы блізкасці да Сувы і цудоўнай прыродзе востраў Мбенга лічыцца на Фіджы папулярным дарагім курортам. Мясцовыя жыхары таксама займаюцца сельскай гаспадаркай і прыбярэжным рыбалоўствам.

Спасылкі Pacific Harbour & Beqa Island Vacation Guide Rookwa Village Fire Walking Beqa Island — Dive Adventures

Катэгорыя:Астравы Ціхага акіяна Катэгорыя:Астравы Аўстраліі і Акіяніі Мбенга