Хаджыбе́йскі ліман — ліман у паўночна-заходняй яго частцы Адэскага заліва Чорнага мора ва Украіне, за 7 км ад горада Адэса.
Утвораны ў выніку трансгрэсіі у нізоўі ракі Малы Куяльнік. Ад мора аддзелены пясчана-ракушачнікавым перасыпам шырынёй 4,5 км. Даўжыня Хаджыбейскага лімана да 40 км, шырыня ад 2 да 3,5 км, плошча каля 70 км².
Берагі пераважна абразійныя, заходнія — абразійна-зсоўныя; пашыраны працэсы эрозіі. Тэмпература вады ўлетку 25…28 °C, замярзае з пачатку студзеня да пачатку сакавіка.
Дно лімана высцілаюць глеевыя гразі і хларыдна-натрыева-магніевая рапа.
У выніку парушэння ў сістэме ліман — мора (узвядзенне дамбы, скідванне сцёкавых вод і інш.) у паўднёвай частцы адбылося зніжэнне мінералізацыі вады да 6,5-9 г/л, у выніку чаго марскія віды жывёл зніклі, пашыраны прэснаводныя рыбы — карась, карп, лешч, таўсталобік і інш. Лекавыя гразі не выкарыстоўваюць, паколькі донныя адклады забруджаныя.
На заходнім беразе санаторыі.
Літаратура
Борисевич Т. Д. Хаджибейський лиман // Географічна енциклопедія України: [в 3 т.] / редкол.: О. М. Маринич (відповід. ред.) та ін. Т. 3. — К.: Українська енциклопедія ім. М. П. Бажана, 1993.
Спасылкі
Водный режим Хаджибейского лимана и мероприятия по его регулированию
Катэгорыя:Азёры Адэскай вобласці Катэгорыя:Басейн Чорнага мора Катэгорыя:Лагуны