Бор (стар.-сканд.: Borr ці Burr) — у германа-скандынаўскай міфалогіі адзін з асаў, сын першачалавека Буры і бацька Одзіна.
Згадваецца ў Малодшай Эдзе: «У Буры быў сын па імі Бор, які ажаніўся з жанчынай па імі Бэстла, дачкой велікана Бёльтарна; і ў іх нарадзілася тры сыны: першы Одзін, другі Вілі, трэці Вэ».
Больш у Малодшай Эдзе Бор не згадваецца. Часам згадваецца ў скандынаўскай паэзіі як бацька Одзіна.
Роля Бора ў міфалогіі не да канца зразумелая і няма ўказанняў на тое, што яго ўшаноўвалі старажытныя скандынаўскія язычнікі.
Літаратура
Эда. Песні пра багоў / уклад., пер. са старажытнаісл., камент. Яўгена Папакуля. — Мінск : Галіяфы, 2021. Эда. Песні пра герояў / уклад., пер. са старажытнаісл., камент. Яўгена Папакуля. — Мінск : Тэхналогія, 2022. Эда Сноры Стурлусана / уклад., пер. са старажытнаісл., камент. Яўгена Папакуля. — Мінск : Галіяфы, 2021. Эда. Забытыя песні / уклад., пер. са старажытнаісл., камент. Яўгена Папакуля. — Мінск : Тэхналогія, 2023.
Спасылкі Бор у энцыклапедыі Кірыла і Мяфодзія.
Катэгорыя:Германа-скандынаўскія багі Катэгорыя:Багі паводле алфавіта