Кя́хцінская мова — мова-піджын, што існавала ў 18-19 ст. на граніцах Расіі з Кітаем (назва — з горада Кяхта).

Апісанне ды гісторыя Лексіка кяхцінскай мовы была пераважна рускай, але марфалогія мовы — кітайскай: словы не змянялісь, дзеяслоў быў ужываны ў форме загаднага ладу, была страчаная розніца асабовых ды прыналежных займеннікаў, іг.д. У пэўны час кітайскія чыноўнікі, адказныя за таргоўлю з Расіяй, вывучалі гэтую мову; друкаваліся падручнікі, існавалі экзаменацыйныя камісіі (складальнікі вучэбных дапаможнікаў з тым называлі кяхцінскі піджын «рускай мовай», невядома ці шчыра).

Кяхцінская мова выйшла з актыўнага ўжытку напачатку 20 ст. Аднак жа, нават і ў 1990 г. на базары пад Улан-Батарам бачылі старых кітайцаў, што размаўлялі гэтай мовай. стр. 911

Узор Уладзімір Даль у адпаведным артыкулу свайго слоўніка дае такія узоры кяхцінскае мовы:

Выслоўе «моя твоя понимай нету» так жа звязанае з кяхцінскім піджынам.

Гл. таксама Усурыйскі піджын

Літаратура Мусорин А. Ю. Лексика кяхтинского пиджина // Функциональный анализ языковых единиц. Новосибирск, 2004. — С. 79-86. Перехвальская Е. В. Сибирский пиджин (дальневосточный вариант). Формирование. История. Структура. Автореферат диссертации на соискание ученой степени доктора филологических наук. СПб., 2006. Перехвальская Е. В. Русские пиджины. М.: Алетейя, 2008. ISBN 978-5-91419-131-0 Шпринцин А. Г. О русско-китайском диалекте на Дальнем Востоке // Страны и народы Востока. Вып. VI. М., 1968. Шпринцин А. Г. О заимствовании китайской речью русской лексики // Страны и народы Востока. Вып. ХIII, кн. 2. М., 1972.

Спасылкі Ян Цзе. Забайкальско-маньчжурский препиджин: опыт социологического исследования Перехвальская Е. В. Словарь сибирского пиджина Мусорин А. Ю. Лексика кяхтинского пиджина // Функциональный анализ языковых единиц. Новосибирск, 2004. — С. 79-86.

Катэгорыя:Мёртвыя мовы Азіі Катэгорыя:Кантактныя мовы Катэгорыя:Мовы Кітая Катэгорыя:Мовы Расіі Катэгорыя:Кяхта