Вадзяны млын — будынак у г. Паставы (Пастаўскі раён). Помнік архітэктуры позняга класіцызму. Знаходзіцца ў цэнтры гораду, каля плаціны моста цераз р. Мядзелка. Пабудаваны з цэглы ў 2-й палове XIX ст.
Архітэктура
Трохпавярховы прамавугольны ў плане будынак накрыты двухсхільным дахам. Цэнтральная частка галоўнага фасада вылучана рызалітам. Галоўны ўваход падкрэслены цыркульным арачным праёмам з дзюма невысокімі калонамі. Масіўныя сцены прарэзаныя невялікімі прамавугольнымі вокнамі, крапаваныя прафіляванымі міжпаверхавымі паясамі і карнізам. На першым паверсе знаходзіліся турбіна і шматступеньчатая трансмісія, на другім — жорны, на трэцім — дапаможныя памяшканні.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Вадзяныя млыны Беларусі Катэгорыя:Славутасці Паставаў Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі класіцызм Катэгорыя:XIX стагоддзе ў Беларусі