Задзве́я (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Вольнаўскага сельсавета. Размешчана за 30 км на паўднёвы ўсход ад Баранавічаў, за 16 км ад чыгуначнай станцыі Пагарэльцы на лініі Баранавічы — Мінск, на рацэ Дзвеі.
Гісторыя Вядома з XV стагоддзя як маёнтак у Новагародскім павеце, належаў Чамровічам, з 1464 года да 1471 года — Гаштольдам.
У XVII—XVIII стагоддзях маёнтак Задзвея — уласнасць шляхцічаў Макушынскіх і Чачотаў. Чачоты пабудавалі тут касцёл і палац (не захаваліся).
У 1909 годзе ў Жухавіцкай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, дзейнічала царкоўна-прыходская школа.
З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Паланэцкай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства. Побач з вёскай размяшчаўся фальварак Задзвея, у якім 11 дамоў, 41 жыхар.
На пачатку Другой сусветнай вайны, у 1939 годзе мясцовасць занята Чырвонай Арміяй і далучана да БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай вобласці.
З канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецкімі войскамі. У ліпені 1944 годзе зноў занята Чырвонай Арміяй. На франтах 2-й сусветнай вайны загінула 28 вяскоўцаў.
З 8 студзеня 1954 года ў Гарадзішчанскім раёне Брэсцкай вобласці. Да 20 мая 1957 года ўваходзіла ў склад Паланечкаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 5., пасля — у склад Галынкаўскага сельсавета. З 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне.
Інфраструктура Магазін Сярэдняя школа (з 1986 года працуе краязнаўчы музей)
Насельніцтва 1 двор, 32 жыхары (1909) 134 дамы, 778 жыхароў (1921) 961 жыхар (1959) 719 жыхароў (1970) 166 двароў, 265 жыхароў (1998) 131 гаспадарка, 237 жыхароў (2005)
Славутасці Сядзіба Чачотаў
Вядомыя асобы Генадзь Іванавіч Козел (1930—2006) — беларускі паэт і настаўнік. Іван Мікітавіч Серада (1879—1943) — дзяржаўны дзеяч, навуковец, педагог. Першы старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі. Генадзь Аляксандравіч Фалей — беларускі мастак.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Вольнаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна