Ястрабы (Accipiter) — род драпежных птушак сямейства . Гэта стройныя птушкі з кароткімі шырокімі сагнутымі крыламі і доўгім прамым хвастом. У іх доўгія кіпцюрыстыя лапы, якія яны выкарыстоўваюць для забойства сваёй ахвяры і вострая кручкаватая дзюба. У дарослых птушак папярочнапаласатая афарбоўка ніжняга боку цела, верх шэры, палёт у парэнні нехарактэрныМартынов Е. Н. «Биология лесных позвоночных». Самкі ў ястрабаў, як правіла, буйней за самцоў.

Ястрабы часта падпільноўваюць сваю ахвяру з засады на ўзвышшы або з паветра, пасля чаго вокамгненна каменем злётаюць ўніз, хапаючы яе. У асноўным яны сілкуюцца дробнымі птушкамі і сысунамі.

Ястрабы — лясныя птушкі з шырокімі арэаламі. Жывуць ястрабы ў асноўным у лясных або кустовых масівах.

Віды

Спасылкі Падборка артыкулаў і краявідных нарысаў на сайце «Пернатые драпежнікі Расіі»

Катэгорыя:Роды птушак Катэгорыя:Ястрабіныя