Антон Эдмундавіч Гедройц (, в. , Віленскі павет — ) — геолаг, даследчык беларускіх губерняў Расійскай імперыі, Забайкалля, басейна р. Амудар’і, адзін з першых супрацоўнікаў геалкама (геалагічнага камітэта).

Біяграфія Паходзіў са старажытнага роду Гедройцаў.

Скончыў і .

Упершыню апісаў адклады мелавога, трацічнага і чацвярцічнага перыядаў у басейне Нёмана. Па даручэнні Мінералагічнага таварыства (1878) даследаваў Віленскую, Гродзенскую, Мінскую, Валынскую губерні, паўночную частку Царства Польскага, Палессе. Склаў геалагічную карту гэтых тэрыторый. Справаздача гэтых даследаванняў была апублікавана ў 1886—1887 гадах. Antanas Giedraitis. Visuotinė lietuvių enciklopedija, T. VI (Fau-Goris). — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2004. 635 psl.. У 1881—84 даследаваў басейн Прыпяці, выказаў думку аб ледавіковым паходжанні покрыўных адкладаў Палесся.

Сапраўдны член Рускага геаграфічнага таварыства з 1880 года. На працягу многіх гадоў даследаваў Літву, Беларусь і прылеглыя раёны Польшчы. Апублікаваў у 1895 зводную працу па геалогіі дадзенага шырокага рэгіёну Балтыі.

Даследаваў даліну р. Амудар’і. У дадзеным рэгіёне вельмі важнымі з’яўляюцца яго працы па даліне Узбоя. Па меры вывучэння сярэднеазіяцкіх рэк Гедройц адным з першых прыйшоў да высновы, што  — гэта старажытнае рэчышча Амудар’і, што ўпадала раней у Каспійскае мора.

У 1895—1898 гадах працаваў у складзе забайкальскай горнай партыі, пад кіраўніцтвам У. А. Обручава. Правёў геалагічныя пошукі на трасе будоўлі чыгункі ўздоўж р. Шылкі ад Нерчынска да сяла Пакроўка. Зрабіў петраграфічнае апісанне гранітаў, , парфіраў, іншых вывергнутых парод Усходняй Сібіры. У даліне р. Шылка яго асноўную ўвагу прыцягвала вывучэнне плутанічных і метамарфічных горных парод, залатаносных россыпаў і розных рудапраяўленняў — Ag-Pb, Hg, Fe, Mn, графіту. Паставіў пытанне аб дэталёвых даследаваннях і выведцы каменнавугальных радовішчаў уздоўж р. Букачача. Вывучыў і апісаў вуглякіслую мінеральную крыніцу ў даліне р. Кахталга. Устанавіў наяўнасць чатырох добра акрэсленых хрыбтоў у паўднёва-заходняй частцы Усходняга Забайкалля. Гедройц назваў іх Газімура-Ундзінскі (цяпер Газімурскі), , Урулюнгуе-Борзінскі (цяпер ) і Урулюнгуе-Аргунскі (цяпер Аргунскі). Разам з А. П. Герасімавым апісаў , названы імем . Унёс выпраўленні і ўдакладніў карту р. Аргунь ніжэй за вёску . Маршрут забайкальскай экспедыцыі ў працэсе даследаванняў склаў больш за 7000 вёрст.

Сачыненні Геологические исследования и разведки Забайкальской области в 1895—1898 г.: Краткий общий очерк (совместно с В. А. Обручевым, А. П. Герасимовым) // Геол. исследования и разведочные работы по линии Сиб. ж.д. — 1889. — Вып. 19.

Крыніцы

Літаратура Балабанов В. Ф. Геол. исследования Нерчинской Даурии // Заб. рабочий. — 1959. — 9 апр.; Он же. Исследователи Вост. Заб.: Материалы к «Энцикл. Заб.». — Чита, 2000. — Вып. 5. Vilniaus, Gardino, Minsko, Voluinės gubernijų ir Lenkijos karalystės šiaurinės dalies geologiniai tyrimai (Geologičeskie issledovanija v gubernijach Vilenskoj, Grodenskoj, Minskoj, Volynskoj i sev. časti Carstva Polskogo), 1895 m.

Спасылкі Энциклопедия Забайкалья. ГЕДРОЙЦ Антон Эдмундович Советская геология. Гедройц Антон Эдмундович

Катэгорыя:Геолагі Расійскай імперыі Катэгорыя:Геолагі Расіі Катэгорыя:Выпускнікі Нацыянальнага горнага ўніверсітэта, Украіна