Фіялка Селькірка (Vīola selkīrkii) — від травяністых раслін роду сямейства .

Апісанне Шматгадовая бессцябловая травяністая расліна вышынёй 8-20 см. Карэнішча тонкае, даўжынёй 3-4 см, не галінаванае, светлае.

Прыкаранёвае лісце шматлікае, з хвосцікам даўжынёй 1,5-11 см, круглява-яйкападобнай або яйкападобнай формы, сабранае ў разетку. Прылісткі ланцэтныя. Кветкі даўжынёй 1,2-2,2 см, бледна-фіялетавага колеру, размешчаныя на слабаапушаных кветаножках. Цвіце ў красавіку — пачатку мая, плады спеюць у чэрвені. Плод — яйкападобная тупая каробачка даўжынёй каля 7 мм.

Насяляе ў сырых хвойных і змешаных лясах, у забалочаных ялова-хваёвых і ялова-бярозавых супольнасцях.

Лік храмасом 2n=24.

Від апісаны з Паўночнай Амерыкі.

Класіфікацыя

Таксанамія

Сінаніміка Паводле The Plant List у сінаніміку віду ўваходзяць:Гл. картку таксона на The Plant List

Арэал У Расіі сустракаецца ў Сібіры; на Далёкім Усходзе і Каўказе, на поўначы еўрапейскай часткі. За мяжой расце ў Скандынавіі, Усходняй Азіі і Паўночнай Амерыцы.

Ахоўны статус Від занесены ў шэраг Чырвоных кніг суб’ектаў Расійскай Федэрацыі. Сустракаецца на тэрыторыях шэрагу асабліва ахоўных прыродных тэрыторый Расіі.

Крыніцы

Літаратура

Губанов И. А. и др. 321. Viola selkirkii Pursh ex Goldie (V. umbrosa Fries) — Фиалка Селькирка, или теневая // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3 т. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл., 2003. — Т. 2. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 576. — ISBN 9-87317-128-9.

Спасылкі

Катэгорыя:Фіялка Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Далёкага Усходу Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Таксоны раслін, названыя ў гонар людзей Катэгорыя:Травы