Тадэ́вуш Сільве́стр Ко́рзан (; , — , ) — польскі гісторык і публіцыст.
Біяграфія Нарадзіўся ў Мінску ў 1839 г. Навучаўся ў мінскай гімназіі. 1855—1859 гг. вучыўся ў Маскоўскім універсітэце на юрыдычным факультэце. Ужо тады звярнуў на сябе ўвагу, апублікаваўшы ў 1859 г. артыкул «Параўнанне карных працэдураў: французскай і англійскай». Меў прапановы застацца ў Маскве, ва ўніверсітэце, але адмовіўся і з’ехаў у Коўна. 1859—1861 — выкладае гісторыю ў Ковенскай гімназіі. 1863 г. — бярэ ўдзел у паўстанні. Быў высланы ў цэнтральную Расію. 1863 — 1867 гг. — жыве спачатку ва Уфе, а пасля ў Арэнбургу. 1867 г. — пераяжджае ў Пётркаў (Лодзьскае ваяводства, Польшча). 1869 г. — з’яжджае ў Варшаву. Адразу набывае аўтарытэт, як сур’ёзны гісторык і востры публіцыст, друкуючыся ў розных польскіх выданнях таго часу. Працягвае выкладаць. 1897 г. — пераходзіць на пасаду бібліятэкара ў бібліятэцы Замойскіх.
Тадэвуш Корзан — адзін з выбітнейшых гісторыкаў Польшчы канца ХІХ — пач. ХХ ст. Ён першы, хто ў сваіх працах звярнуў увагу і прааналізаваў адміністрацыйныя, эканамічныя, дэмаграфічныя ўмовы ў якіх развіваўся народ у мінулым.
Творы Kurs historyi wieków średnich (Варшава, 1871), Nowe dzieje starożytnej Mezopotamii i Iranu (1872), Historycy pozytywiści i Poranek filozofii greckiej (Bibl. Warszawska), Ludzie prehistoryczni (Tygodn. Illustrow.), Historyja starożytna (Warszawa, 1876), Stan ekonomiczny Polski w latach 1782—1792 (Ateneum, 1877), O życiu umysłowym Grecyi (Tygodn. Illustrow.), Historyk wobec swego narodu i wobec ludzkości (1878) Wewnętrzne dzieje Polski za Stanisława Augusta, 1764—94, badania historyczne ze stanowiska ekonomicznego i administracyjnego (Kraków, tom I, 1882; tom II, 1883; tom III, 1884; tom IV, część 1., 1885; tom IV, część 2. i zamknięcie, 1886; wydanie drugie w 7 tomach z zamknięciem, Warszawa, 1897—1899), Mińsk w połowie XIX wieku : ze wspomnień osobistych (1998) -- брашура ўспамінаў пра сваё жыццё ў Мінску. «Grunwald, ustęp z dziejów wojennych Polski» (Warszawa, 1910) «Dzieje wojen i wojskowości w Polsce» (Kraków 1912) «Kościuszko. Bibliografia z dokumentów wysnuta»(Kraków 1894) «Mój pamiętnik przedhistoryczny» (Kraków 1912).
Найважнейшая праца Корзана — «Унутраная гісторыя Польшчы пры Станіславе Аўгусце» («Wewnętrzne dzieje Polski za Stanisława-Augusta, 1764—1794») (1882—1886). У ёй гісторык дэталёва прааналізаваў эканамічныя і статыстычныя фактары развіцця Рэчы Паспалітай перад яе знікненнем.
Крыніцы
Літаратура КОРЗАН Тадэвуш Сільвестр // Віталь Макарэвіч. Тадэвуш Корзан і яго Мінск у сярэдзіне ХІХ ст. — частка 1, частка 2, частка 3 // ARCHE № 3, 2010 г.
Спасылкі
Катэгорыя:Гісторыкі Польшчы Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў