thumb|210px|Прэтэнзіі Нарвегіі ў дацкай Грэнландыі ў 1931—1933 гадах Зямля Эрыка Рудога — () — тэрыторыя ўсходняй Грэнландыі, названая так нарвежцамі пасля акупацыі гэтай тэрыторыі Нарвегіяй напачатку 1930-х гадоў. Названа ў гонар Эрыка Рудога — першаадкрывальніка Грэнландыі, які заснаваў там першыя паселішчы ў X стагоддзі. У 1933 годзе Міжнародны суд Лігі Нацый асудзіў Нарвегію, якая пасля адмовілася ад сваіх прэтэнзій на гэту тэрыторыю Даніі.
Гісторыя У 1920-х Нарвегія запатрабавала ў Даніі частка ўсходняй Грэнландыі. Тэрыторыя гэта выкарыстоўвалася галоўным чынам нарвежскімі суднамі і кітабоямі, у адказ на гэта Данія ў 1921 годзе запатрабавала ад усіх замежнікаў пакінуць тэрыторыю Грэнландыі, што прывяло да новых напружаных перамоў. У 1924 годзе Данія пагадзілася з тым, што абедзве краіны маюць права весці там гаспадарчую дзейнасць, паляванне і навуковыя даследаванні. 11 ліпеня 1931 года ў Нарвегіі выйшаў каралеўскі ўказ аб абвяшчэнні дзяржаўнага суверэнітэту над тэрыторыяй усходняй Грэнландыі. Старшыня нарвежскай арктычнай гандлёвай кампаніі Халвард Дэвалд падняў нарвежскі сцяг у пасёлку Мігбукта ў чэрвені 1931 года.
Нарвегія і Данія пагадзіліся ўладзіць спрэчку ў Міжнародным Судзе Лігі Нацый, дзе Нарвегія прайграла і адмовілася ад сваіх прэтэнзій на Зямлю Эрыка Рудога.
Гл. таксама Уладанні Нарвегіі Гісторыя Нарвегіі Калоніі Даніі
Спасылкі Рашэнне міжнароднага суда. PDF Артыкул на англійскай. PDF
Катэгорыя:Геаграфія Грэнландыі Катэгорыя:Гісторыя Даніі Катэгорыя:Гісторыя Нарвегіі