Турэ́нь () — былая правінцыя Францыі са сталіцай у горадзе Туры.

Падчас палітычнай рэарганізацыі тэрыторыі Францыі у 1790 годзе, тэрыторыя Турэні была падзелена паміж дэпартаментамі Эндр і Луара (Indre-et-Loire), Луар і Шэр (Loir-et-Cher) і Эндр (Indre).

Гісторыя

Зямля Раберцінаў У IX стагоддзі Турэнь разам з суседнімі тэрыторыямі была вылучана Карлам II у кіраванне Роберту Моцнаму, продку Капетынгаў. Пасля знаходжання ў складзе земляў Гуга Абата зноў вярнулася да Раберцінаў.

Зямля графаў Анжу і Блуа Далей землі Турэні ў якасці віконцтва падаваліся Раберцінамі сваім васалам: першай Анжуйскай дынастыі Інгельгерынгаў, затым графам дэ Блуа. З 941 года Турэнь утварыла асобнае графства, прадмет суперніцтва графаў Анжу і Блуа, якія сталі ў X стагоддзі фактычна незалежнымі феадаламі і магутнымі супернікамі новай дынастыі Капетынгаў у цэнтральнай Францыі. Большая частка Турэні і графскі тытул у выніку заставаліся належаць графам дэ Блуа.

Цібо III, граф дэ Блуа, атрымаўшы ў 1037 годзе графскую карону, адмовіўся прыносіць васальную прысягу каралю Францыі Генрыху I і падняў мяцеж супраць яго. У адказ той, як вярхоўны сюзерэн, перадаў Турэнь у 1040 годзе графу Анжу. Вайна скончылася перамогай Жафруа II Мартэла, графа Анжуйскага, і заняццем ім у 1044 годзе Тура.

Зямля Плантагенетаў У 1060 годзе Турэнь разам з Анжу перайшла па жаночай лініі роду графаў Гацінэ, якія атрымалі пазней імя Плантагенетаў і сталі каралямі Англіі, герцагамі Нармандыі і Аквітаніі.

Зямля французскай кароны У 1204 годзе Філіп II Аўгуст далучыў Турэнь сярод іншых уладанняў англійскага караля да земляў французскай кароны. У 1360 годзе Турэнь збудавана ў герцагства і неаднаразова аддавалася ў леннае валоданне французскім прынцам у якасці апанажу. У 1584 годзе, пасля смерці Францыска Алансонскага, брата Генрыха III, канчаткова далучана да французскай кароны.

Турэнь за сваю незвычайную ўрадлівасць называлася садам Францыі.

Вядомыя людзі з Турэні

Нарадзіліся ў Турэні Рэнэ Дэкарт Франсуа Рабле Анарэ дэ Бальзак Эцьен-Жан Жаржэ

Літаратурныя персанажы Атос («Тры мушкецёры»)

Памерлі ў Турэні Леанарда да Вінчы

Спасылкі

Катэгорыя:Эндр і Луара Катэгорыя:Луар і Шэр Катэгорыя:Эндр (дэпартамент)