Варсянкакветныя (Dipsacales) — парадак кветкавых двухсемядольных раслін.

Батанічнае апісанне

Уключае невялікія дрэвы, хмызнякі (іншы раз ліяны) ці травы з процілеглымі або (радзей) кальчаковымі, рэдка пачаргова простымі цэльнымі лопасцевымі ці, радзей, перыстымі лістамі, звычайна без прылісткаў або з рудзіментарнымі прылісткамі. Кветкі ў рознага роду суквеццях, звычайна двухполыя, актынаморфныя ці зігаморфныя, 4-5-членныя, са зрослым венчыкам. Долі венчыка чарапітцавыя ці, іншы раз, створкавыя. Тычынкі прымацаваны да трубкі ці зева венчыка, у аднолькавым ліку з долямі венчыка ці ў меншай колькасці. Гінецэй цэнакарпны ці псеўдаманамерны, з 5-2 карпел, са свабоднымі ці больш-менш зрослымі стылодыямі; завязь ніжняя ці, рэдка, паўніжняя, з адным-многімі семязачаткамі ў кожным гняздзе ці ў адзінкавай фертыльнай карпеле. Плады розных тыпаў — раскрывальныя і нераскрывальныя.

Насенне з цэлюлярным (спачатку ўтвараюцца клетачныя абалонкі) эндаспермам.

Гл. таксама

Abelia corymbosa

Літаратура Варсянкакветныя // Сапегін Л. М. Батаніка. Сістэматыка вышэйшых раслін: вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па біялагічных спецыяльнасцях. — Гомель: ГДУ, 2012. — 337 с. ISBN 978-985-439-644-6

Катэгорыя:Парадкі раслін