Паліна Уладзіміраўна Гельман ( — ) — начальнік сувязі авіяцыйнай эскадрыллі 325-й начной бамбардыровачнай авіяцыйнай дывізіі 2-га Беларускага фронту, гвардыі старшы лейтэнант. Здзейсніла 860 . Герой Савецкага Саюза.

Біяграфія Нарадзілася 24 кастрычніка 1919 года ў горадзе Бярдычаў (цяпер Жытомірскай вобласці Украіны) у сям’і рабочага. Маці — яўрэйка, бацька — рускі. Пасля гібелі бацькі ад рук пятлюраўцаў пераехала з маці Аленай Львоўнай Гельман ў 1920 годзе ў Гомель.

Скончыла школу ў Гомелі і 3 курса гістарычнага факультэта Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта.

У Чырвонай Арміі з кастрычніка 1941 года. У 1942 годзе скончыла курсы штурманаў пры Энгельскай ваеннай авіяцыйнай школе пілотаў. У дзеючай арміі з мая 1942 года. Член ВКП(б)/КПСС з 1942 года.

Начальнік сувязі авіяцыйнай эскадрыллі 46-га гвардзейскага начнога бамбавальнага авіяпалка (325-я начная бамбавальная авіядывізія, 4-я Паветраная армія, 2-і Беларускі фронт) гвардыі старэйшы лейтэнант П. У. Гельман да мая 1945 года, як штурман самалёта ПА-2, здзейсніла 860 вылетаў на бамбёжкі варожых пазіцый, перапраў, складоў з боепрыпасамі і маёмасцю, аэрадромаў. Скінула 113 тон бомбаў на нямецка-фашысцкіх захопнікаў; выконваючы баявыя заданні, налятала 1300 гадзін; вырабіла 164 бомбавых удары, у тым ліку бамбавала варожыя пазіцыі ў Крыме; пры фарсіраванні нашымі войскамі ракі Нараў бамбіла абарону гітлераўцаў у раёне гарадоў Астралэнка і Сяроцк. Выклікала 142 пажары ў размяшчэнні ворага. Дастаўляла прадукты харчавання, боепрыпасы, адзенне, медыкаменты дэсантнікам ў населены пункт Эльтыген (цяпер у межах горада-героя Керч Крымскай вобласці Украіны).

Удзельніца абароны Каўказа, вызвалення Кубані, Таманскага паўвострава, Крыма, Беларусі, Польшчы, баёў над Германіяй.

Скончыла вайну на Эльбе. Апошні палёт здзейсніла над Берлінам.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 мая 1946 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання і праяўленыя пры гэтым гераізм і мужнасць гвардыі старэйшаму лейтэнанту Гельман Паліне Уладзіміраўне прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 8962).

У 1951 годзе П. У. Гельман скончыла Ваенны інстытут замежных моў.

З 1957 года гвардыі маёр Гельман — у адстаўцы.

Пасля на Кубе ў раёне Плая-Хірон працавала там у якасці перакладчыка і пасла міру.

З 1970 года (1970), дацэнт (1973). Да выхаду на пенсію ў 1990 годзе П. У. Гельман выкладала ў Інстытуце грамадскіх навук пры ЦК КПСС.

У складзе савецкіх дэлегацый выязджала ў Ізраіль.

Была членам праўлення Таварыства «СССР-Уругвай».

Памерла 29 лістапада 2005 года. Пахавана ў Маскве на Новадзявочых могілках.

Узнагароды

Медаль «Залатая Зорка» (№ 8962). Ордэн Леніна (узнагароджана 15 мая 1946) Ордэн Чырвонага Сцяга (двойчы ўзнагароджана 25 кастрычніка 1943 і 25 мая 1945) Ордэн Айчыннай вайны I ступені (двойчы ўзнагароджана 26 красавіка 1944 г. і 6 красавіка 1985) Ордэн Чырвонай Зоркі (двойчы ўзнагароджана 9 верасня 1942 г. і 30 снежня 1956) Медалі.

Памяць

Адна з вуліц у Бярдзічаве носіць імя Паліны Гельман. Па рашэнні Тапанімічнай камісіі пры Гомельскім гарадскім выканаўчым камітэце 3-я праектаваная вуліца ў 59-м мкр. Шведская горка ў Гомелі атрымала назву ў гонар Паліны Гельман. Мемарыяльная дошка на будынку школы, у якой яна вучылася, у г. Гомель. Мемарыяльная дошка на будынку абласной арганізацыі ДТСААФ у г. Гомель. Стэла ў гонар П. У. Гельман ўстаноўлена на Алеі Герояў у Гомелі (вул. Савецкая).

Літаратура

Гельман Полина Владимировна // Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — С. 317. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382. Аронова Р. Тревожные ночи // Героини: очерки о женщинах — Героях Советского Союза / ред.-сост. Л. Ф. Торопов; предисл. Е. Кононенко. — Вып. 1. — М.: Политиздат, 1969. — 447 с. Гельман П.В., Герой Советского Союза. О боях, пожарищах и друзьях-товарищах... М.: Финансовая академия, 2002. 52 с. УДК 947.0844.8, ББК 63.3(2) 722 Г32. МОСКОВСКИЙ УНИВЕРСИТЕТ В Великой Отечественной войне. — 4-е, переработанное и дополненное. — М.: Издательство Московского университета, 2020. — С. 167,

Спасылкі

Гельман Поліна Володимирівна КРЫЛАТАЯ ГВАРДИЯ — галерея изображений Ночные ведьмы — Гельман Полина Гельман Полина Владимировна Военный штурман Назвала дочь в честь погибшей подруги. Чем жила после войны Герой Советского Союза Полина Гельман?. БелТА.

Катэгорыя:Жанчыны ў войнах Катэгорыя:Жанчыны-авіятары Катэгорыя:Лётчыкі СССР Катэгорыя:Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Постаці Гомеля