Дубінкі С. 80., таксама Дубінгей () — мястэчка ў Маляцкім раёне Уцянскага павета Літвы, на беразе возера Асвяя. Адміністрацыйны цэнтр Дубінкаўскай сянюніі.

Месцяцца за 20 км на поўдзень ад Малятаў, за 50 км на паўночны ўсход ад Вільні. Згодна з сучаснай афіцыйнай літоўскай класіфікацыяй мястэчка належыць да этнаграфічнага рэгіёну Аўкштота.

Гісторыя Дубінкаўская зямля ўпершыню згадваецца ў 1334 годзе. У 1373 і 1377 гадах Дубінкі пацярпелі ад нападаў крыжакоў. У пачатку XV стагоддзя вялікі князь Вітаўт збудаваў каля Дубінак драўляны замак, у якім заснаваў касцёл Святога Духа.

У канцы XV стагоддзя вакол замка ўтварылася мястэчка. Да пачатку XVI стагоддзя Дубінкі разам з Майшаголай кіраваліся каралеўскімі намеснікамі, пасля сталі ўласнасцю Радзівілаў, а Юрый Радзівіл распачаў тут узводзіць мураваны замак. Па яго смерці ў 1541 годзе мястэчка перайшло да яго сына Мікалая Радзівіла «Рудага», які ў 1564 годзе прыняў кальнівісцкае веравызнанне і перарабіў касцёл на кальвінскі збор. Той зрабіўся месцам пахавання біржанска-дубінкаўскай лініі роду Радзівілаў.

У другой палове XVI—XVII стагоддзях цэнтр Дубінкаўскага княства. У 1547—1548 гадах тут жыла Барбара Радзівіл. У XVII стагоддзі Дубінкі складаліся з дзвюх частак на розных берагах возера — Ціванішак і Лаўрыканцаў. У 1651 годзе ў мястэчку было 67 дымоў (каля 450 жыхароў), аднак у 1661 годзе ў выніку ваенных спусташэнняў іх колькасць скарацілася да 12.

У 1682 годзе ў Дубінках адбыўся сінод кальвінісцкай царквы Вялікага Княства Літоўскага. У 1777 годзе ў мястэчку адкрылася парафіяльная школа.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года мястэчка апынуліся ў складзе Расійскай імперыі. З 1808 года — ва ўладанні Тышкевічаў.

З 1918 года — у складзе Літвы, летняя рэзідэнцыя прэзідэнта Антанаса Смятоны.

23 чэрвеня 1944 годзе мясцовае падраздзяленне Арміі Краёвай ўчыніла гвалт над больш чым 20 жыхарамі-літоўцамі ў адказ за ранейшыя адпаведныя дзеянні да польскіх жыхароў Гліцішкаў літоўскімі калабарацыяністамі.

У пачатку XXI стагоддзя на Замкавай гары ў Дубінках праводзіліся археалагічныя раскопкі, падчас якіх былі знойдзены астанкі Радзівілаў. Па аналізе ДНК літоўскія і польскія спецыялісты здолелі ідэнтыфікаваць косці Мікалая Радзівіла Чорнага і Мікалая Радзівіла Рудага. 5 верасня 2009 года астанкі стрыечных братоў былі ўрачыста перахаваныя ў адрэстаўраваных руінах кальвінскага збору.

Насельніцтва 1866 — 363 чал., з іх 241 каталік, 102 іўдзеі, 20 праваслаўных.Dubinki // S. 191 1897 — 363 чал. 1923 — 265 чал. 1959 — 102 чал. 1970 — 130 чал. 1989 — 253 чал. 2001 — 229 чал. 2011 — 208 чал.

Славутасці Замчышча, падмуркі збору (XVII ст.) Могілкі каталіцкія, званіца касцёла (1672)

Страчаная спадчына Касцёл Св. Георгія (1672)

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Mirosław Gajewski. Dubinki: w krainie niebieskich jezior // «Magazyn Wileński» № 2, 2003.

Спасылкі

г. п. Дубінкі на Radzima.org

Катэгорыя:Радзівілы Катэгорыя:Тышкевічы