Арыярат VIII Эпіфан (, Ariaráthēs Epiphanḗs; кір. 101 — 96 гг. да н.э. і ў 95 г. да н.э.), — цар Кападокіі.

Паходжанне З’яўляўся другім сынам Арыярата VI і Лаадыкі Кападакійскай. Меў старэйшую сястру Нісу і брата Арыярата VII.

Барацьба за ўладу Арыярат VIII упершыню здабыў уладу калі кападакійцы паўсталі супраць сына пантыйскага кіраўніка Мітрыдата VI Арыярата IX. Аднак нашчадак мясцовай царскай дынастыі быў хутка выправаджаны з краіны сіламі Мітрыдата, пасля чаго памёр звычайнай смерцю. Пасля гібелі Арыярат VII і Арыярата VIII дынастыя Арыяратыдаў канчаткова згасла.

Спадчына Пасля гібелі Арыярат VII і Арыярат VIII улада ў Кападокіі зноў перайшла ў рукі Арыярата IX, якому тады было восем гадоў.

Кіраўнік Віфініі Нікамед III адправіў пасольства ў Рымскую рэспубліку, якое абвясціла пра наяўнасць трэцяга сына Арыярата VI і Лаадыкі. Мітрыдат VI таксама адправіў сваіх прадстаўнікоў у Вечны горад, якія павінны былі даказаць сенатарам, што яго сын быў нашчадкам Арыярата V. Рымскі сенат абвясціў кападакійцаў свабодным народам, і ў 95 годзе да н.э. загадаў зрынуць Арыярата IX.

Пасля гэтага рымляне падалі мясцоваму насельніцтву права выбраць свайго новага кіраўніка, якім стаў Арыябарзан I.

Літаратура Hazel, John; Who’s Who in the Greek World, «Ariarathes VIII», (1999) Head, Barclay; Historia Numorum, «Cappadocia», (1911) William Smith; Dictionary of Greek and Roman Biography and Mythology, «Ariarathes VIII» , Boston, (1867)

Катэгорыя:Цары кападакійскія