Мікала́й Іларыё́навіч Сяме́йка (, горад Славянск, Данецкая губерняЗараз у Данецкай вобласці Украіны — , Усходняя Прусія) — ваенны лётчык, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Двойчы Герой Савецкага Саюза.
Біяграфія М. І. Сямейка нарадзіўся 25 сакавіка 1923 года ў Славянску (зараз у Данецкай вобласці). Скончыў няпоўную сярэднюю школу. У Чырвонай Арміі з 1940 года. У 1942 годзе скончыў Варашылаўградскую ваенную авіяцыйную школу пілотаў і Курсы ўдасканалення начсаставу. На франтах Вялікай Айчыннай вайны з сакавіка 1943 года. Камандзір экіпажа, звяна, эскадрыллі, штурман штурмавога авіяцыйнага палка. Удзельнік баявых дзеянняў на Паўднёвым, 4-м Украінскім, 3-м Беларускім франтах, Сталінградскай бітвы, вызвалення Данбаса, Крыма, Украіны, Беларусі. Здзейсніў за гады вайны 227 баявых вылетаў.
Загінуў у баі на тэрыторыі Усходняй Прусіі 20 красавіка 1945 года.
Узнагароды Медаль «Залатая Зорка» (19.04.1945) Медаль «Залатая Зорка» (29.06.1945) 2 ордэны Леніна 4 ордэны Чырвонага Сцяга Ордэн Багдана Хмяльніцкага 3 ступені Ордэн Аляксандра Неўскага Ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені медалі
Памяць Бронзавы бюст Героя на яго радзіме у Славянску. 19—21 красавіка 2013 г. у Славянску праводзіўся адкрыты абласны турнір па грэка-рымскай барацьбе памяці М. І. СямейкіСайт ДЮСШ «Школа Боротьби» .
Літаратура
Спасылкі
Семейко Николай Илларионович Семейко Николай Илларионович // На сайце donbass.NAME
Катэгорыя:Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Двойчы Героі Савецкага Саюза Катэгорыя:Капітаны СССР