Аляксандр Фёдаравіч Трэпаў () (18 (30) верасня 1862, Кіеў—10 лістапада 1928, Ніца) — дзяржаўны дзеяч Расійскай імперыі, міністр шляхоў зносін (1915—1917), старшыня Савета міністраў (10 (23) лістапада 1916)—27 снежня 1916 (9 студзеня 1917).

Біяграфія Выхоўваўся ў Пажаскім корпусе, службу пачаў у лейб-гвардыі Егерскім палку; у 1889 годзе выйшаў у запас. З 1889 г. чыноўніх асобых даручэнняў Міністэрства ўнутраных спраў. У 1892—1896 гг. пераяслаўскі павятовы старшыня дваранства. З 1896 года ў Дзяржаўнай канцылярыі. Камергер Двара (1900), егермайстар Двара (1905). З 1906 г. сенатар Першага дэпартамента Сената, 1 студзеня 1914 г. прызначаны членам Дзяржаўнага савета. З жніўня 1915 г. член Асобай нарады па абароне. З 30 кастрычніка 1915 г. кіраваў Міністэрствам шляхоў зносін. 10 лістапада 1916 г. прызначаны старшынёй Савета міністраў з пакіданнем у пасадзе міністра шляхоў зносін; 27 снежня 1916 г. звольнены ў адстаўку з абедзвюх гэтых пасад.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі — адзін з лідараў белага руху, з восені 1918 па студзень 1919 г. узначальваў у Гельсінгфорсе Спецыяльны камітэт па справах рускіх у Фінляндыі. У 1920-я гады адзін з кіраўнікоў рускай манархічнай эміграцыі. Памёр у Ніцы.

Літаратура Глинка, Я. В.Одиннадцать лет в Государственной Думе. 1906—1917. Дневник и воспоминания — М., 2001. Шикман А. П.Деятели отечественной истории. Биографический справочник. — М., 1997. Dallin, A. Russian Diplomacy and Eastern Europe, 1914—1917. Julicher, P. Renegades, Rebels and Rogues Under the Tzars. McFarland & Company, 2003. ISBN 978-0-7864-1612-7

Аляксандр Фёдаравіч Катэгорыя:Міністры шляхоў зносін Расійскай імперыі Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Расійскай імперыі Катэгорыя:Члены Дзяржаўнага савета Расійскай імперыі Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі Катэгорыя:Постаці Белага руху Катэгорыя:Рускія эмігранты першай хвалі ў Францыі Катэгорыя:Манархісты Расіі