Гэнік Лойка, сапр.: Генадзь Станіслававіч Лойка (, в. Мікелеўшчына, Мастоўскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі скульптар.

Біяграфія Скончыў гімназію-каледж мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка (1980), Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1986). Вучыўся ў Леаніда Давідзенкі і Анатоля Анікейчыка. Выкладаў у Мінскай сярэдняй школе № 185 з архітэктурна-мастацкім ухіламСкульптару Гэніку Лойку пагражае звальненьне з працы. Працаваў у Музеі народнага дойлідства і побыту, у Заслаўскім гісторыка-культурным запаведніку, у мастацкім каледжы імя І. Ахрэмчыка, у Мінскім мастацкім вучылішчы імя А. ГлебаваАнкета свабоды: Гэнік Лойка.

Сябра Беларускага саюза мастакоў з 1993 г.

Творчасць thumb|left|Помнік Тадэвушу Касцюшку (Косава) паводле праекта Гэніка Лойкі thumb|Гэнік Лойка З 1987 года ўдзельнічае ў мастацкіх выстаўках.

Працуе ў манументальнай і станкавай скульптуры, а таксама ў дробнай пластыцы. Найбольш вядомыя творы:

помнік Тадэвушу Касцюшку ў Музеі-сядзібе, Мерачоўшчына (2018)Першы ў Беларусі помнік Тадэвушу Касьцюшку ўрачыста адкрылі ля Косава // Радыё Свабода, 12 мая 2018.

бюст пісьменніка Алеся Адамовіча ў пасёлку ГлушаБюст Алеся Адамовіча у пас. Глуша (2019)На малой радзіме Алеся Адамовіча за народныя грошы паставілі першы ў Беларусі помнік клясыку. Помнік Францыску Скарыну ў Кішынёве (2017). Памятная дошка ў гонар Ларысы Геніюш (2010) Мемарыяльная шыльда, якая будзе ўсталявана ў Празе на доме, дзе жыла Ларыса ГеніюшШыльда Ларысы Геніюш у Празе пакуль не з'явілася .

У 2014 годзе да 500-й гадавіны адзначэння перамогі ў Аршанскай бітве распрацаваў юбілейны бронзавы медаль.

Гэнік Лойка — стваральнік унікальных скульптурных пленэраў «Легенды з пяску»Будзьма разам/Каляндар культуры, падчас якіх на пясчаных кар’ерах ці на берагах рэчак скульптары і проста ахвочыя лепяць гіганцкія скульптуры; таксама плануе зрабіць вялікую скульптуру з пяску ў гонар 1000-годдзя ЛітвыЛітва пясчаная.

У студзені 2015 года у двары дома, дзе жыве, стварыў снежную скульптуру галавы князя (караля) з бел-чырвона-белым сцягам.

У сакавіку 2021 года вырабіў у Нью-Ёрку бюсты Тадэвуша Касцюшкі і Кастуся Каліноўскага, адлітыя з бронзы. 26 сакавіка 2022 на ўрачыстай імпрэзе святкавання Дня Волі бюсты былі ўсталяваныя каля будынка Катэдральнага сабора Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы cв. Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку (401 Атлантык Авэню, Бруклін).

Грамадская дзейнасць Удзельнічаў у маладзёжным грамадскім аб’яднанні «Беларуская Майстроўня» (1979—1984), з’яўляючыся адным з яго арганізатараўРадыё Свабода: Гісторыя аднаго цуду: Гэнік Лойка. Быў актыўным удзельнікам таварыства «Талака», якое займалася адраджэннем беларускай культуры.

21 лютага 2013 года судом Фрунзенскага раёна Мінску быў арыштаваны на пяць сутак за акцыю ў падтрымку беларускамоўнай адукацыі, якую Гэнік правёў у Міжнародны дзень роднай мовы, 21 лютага, каля сталічнай беларускамоўнай гімназіі № 4. Суддзя Людміла Лапо прызнала яго вінаватым у правядзенні несанкцыянаванага пікета (арт. 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях). Тэрмін адбываў у турме на Акрэсціна. Арышт быў першым у яго жыцці. Выйшаў 26 лютага. Сярод тых, хто сустракаў Лойку каля турмы на Акрэсціна, былі вядомы педагог Лявон Баршчэўскі і намеснік старшыні Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Юры Беленькі, які ў свой час быў калегам Лойкі па «Талацэ».

1 лістапада 2020 года быў затрыманы падчас марша «Дзяды супраць тэрору», атрымаў 20 сутак адміністрацыйнага арышту з адбываннем на Акрэсціна.

Узнагароды Узнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай РэспублікіАлексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100.

Літаратура

Дубавец, С. Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду / Сяргей Дубавец; фота А. Канцавога. — [Б. м.] : Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2012, — 457 с.

Спасылкі

Гэнік Лойка судзіцца з КДБ і Белінвэстбанкам. За мову Гэнік Лойка ў «Размове Мацкевіча» // Тэлеканал БелСат

Катэгорыя:Нарадзіліся 9 сакавіка Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1962 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў Мастоўскім раёне Катэгорыя:Скульптары Беларусі Катэгорыя:Члены Беларускай спеўна-драматычнай майстроўні Катэгорыя:Члены Талакі