Рамонак аптэчны, або абадраны (Matricária chamomílla) — кветкавая травяністая расліна; від роду сямейства Астравыя, тыпавы від гэтага роду.
Назва
Рамонак аптэчны, румонак, румянакFederowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. — Krakow, I, 1897., рамашка, румянкаГанчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. — Горы-Горки, 1927. Антонов А. А. О врачебных растениях, дикорастущих в Витебской губернии и употребляемых населением ее в домашней народной медицине. — Витебск, 1888. , рамон, романЗ. Верас Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. — Вiльня, Субач 2, 1924., рамонак праўдзівыВасількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. — Горы-Горкі, 1927.Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. — Мінск, 1929..
Батанічнае апісанне
Аднагадовыя травяністая духмяная расліна вышынёй 15—40 см. Сцябло тонкае прамое. Кветкавы кошык невялікі.
Цвіце з мая да верасня.
Арэал
Расліна шырока распаўсюджаная ў Еўразіі і Паўночнай Амерыцы; актыўна культывуецца; як заносная сустракаецца амаль ва ўсіх нетрапічных рэгіёнах абодвух паўшар’яў. У Беларусі расце паўсюдна.
Значэнне і выкарыстанне У народнай медыцыне выкарыстоўваецца для лячэння захворванняў шлунка (адвар), для прамывання ран, паласкання рота пры захворваннях зубоў.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Астравыя (падсямейства) Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Пустазелле Катэгорыя:Травы Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе Катэгорыя:Расліны на марках