Норакс (, ) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі сын Гермеса і Эрыфіі, дачкі велікана Герыёна.

Паводле Паўсанія, Норакс узначаліў ібераў, вывеў калонію на Сардзінію, дзе заснаваў найстаражытнейшы на востраве горад НораПаўсаній. Апісанне Элады, X, 17,5. Гай Юлій Солін у сачыненні «Пра цуды свету» ўслед за Паўсаніем піша, што Норакс — эпанім Норы, дадаючы, што Нора была калоніяй ТартэсаCaii Julii Solini. De Mirabilibus Mundi, Capitula IV. Згадваецца таксама ў сачыненнях Салюстыя і Соліна.

Археалагічна прысутнасць ібераў у Норы не засведчанаИ. Ш. Шифман. Карфаген. ИЗДАТЕЛЬСТВО С.-ПЕТЕРБУРГСКОГО УНИВЕРСИТЕТА, 2006., аднак у тэксце «нарыйскай стэлы» — каменя з фінікійскім надпісам IX—VIII стагоддзя да н.э., ёсць згадка Тартэса (Таршыша), што паказвае на магчымыя сувязі фінікійскіх паселішчаў у Іспаніі з Сардзініяй.

Гл. таксама Балары Нурагічная культура

Катэгорыя:Героі старажытнагрэчаскіх міфаў Катэгорыя:Дагістарычная Сардзінія Катэгорыя:Гісторыя Іспаніі Катэгорыя:Еўропа бронзавага веку Катэгорыя:Эпанімы гарадоў