Бузянка, Бузінка — возера ў Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Свольна (працякае праз возера), за 40 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Верхнядзвінск, за 1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Лісна.

Плошча паверхні 0,61 (0,64) км², даўжыня 1,74 км, найбольшая шырыня 0,79 км, даўжыня берагавой лініі 5,62 км. Найбольшая глыбіня 2,3 м, аб'ём вады 0,99 млн. м³. Плошча вадазбору 1107 км². Катлавіна возера выцягнутая з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй да 2 м, заходнія да 8 м. Заходнія берагі возера нізкія і пясчаныя, астатнія сплавінныя. Мелкаводдзе пясчанае. Дно плоскае, высланае сапрапелем. Возера значна зарастае ўздоўж берагоў. Праточнае. Праз Бузянку працякае рака Свольна і злучае з возерам Лісна на поўначы. У паўночна-заходняй частцы ўпадае рака Трудніца і злучае Бузянку з возерам Страднае. На паўночным усходзе ўпадае рака Ізубрыца з возера Ізубрыца.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, плотка, краснапёрка, лінь, карась, уюн, мянтуз, акунь і інш. Зрэдку сустракаецца сом, жэрах, вугор рачны, судак.

Літаратура

Спасылкі Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 09.06.2008 № 826 «О внесении изменений и дополнений в постановление Совета Министров Республики Беларусь от 20 февраля 2007 г. № 220» Валерий Иванов-Смоленский Все озёра Белорусии: Популярная энциклопедия. Т. 1. Озеро Бузянка // Сайт для рыбаков и любителей отдыха

Катэгорыя:Басейн Свольны Катэгорыя:Азёры Верхнядзвінскага раёна