Функцыянальнае тэставанне () — від тэставання праграмнага забеспячэння, сканцэнтраваны на аналізе адпаведнасці праграмы патрабаванням і спецыфікацыям.
Функцыянальнае тэставанне можа быць ручным альбо аўтаматызаваным.
Функцыянальнае тэставанне ўключае наступныя крокі:
Вызначэнне функцый, якія праграмнае забеспячэнне павінна выконваць. Стварэнне ўваходных і выходных даных на аснове спецыфікацый (стварэнне тэст-кейсаў). Выкананне тэст-кейсаў. Параўнанне фактычных і чаканых вынікаў (напісанне ).
Функцыянальнае тэставанне будзе больш эфектыўным, калі ўмовы выпрабаванняў (тэст-кейсы) будуць стварацца непасрэдна з ці . Калі ж умовы выпрабаванняў ствараюцца з сістэмнай дакументацыі — альбо , дэфекты ў гэтай дакументацыі не будуць знойдзены шляхам тэставання, і гэта можа быць прычынай абурэння канчатковых карыстальнікаў, калі яны пачнуць выкарыстоўваць праграмны прадуктFunctional Testing - Software Testing Fundamentals .
Мэты функцыянальнага тэставання
Знайсці дэфекты () у праграмным прадукце. Вызначыць ступень адпаведнасці праграмнага прадукту патрабаванням і чаканням замоўцы. Прыняць рашэнне аб магчымасці перадачы прадукту замоўцу.
Узроўні функцыянальнага тэставання
Smoke test — самы першы і хуткі ўзровень. Калі тэсты гэтага ўзроўню не праходзяць, тэставанне спыняецца. Critical path test — праверка такіх функцый праграмнага забеспячэння, з якімі звычайны карыстальнік працуе ў паўсядзённым жыцці. Extended test — поўная праверка праграмнага забеспячэння на адпаведнасць усім патрабаванням.
Гл. таксама Тэставанне праграмнага забеспячэння
Катэгорыя:Тэставанне праграмнага забеспячэння