Анатоль Міхайлавіч Генера́лаў (31 сакавіка 1923, станіца Пацёмкінская, ,  — , Мінск) — беларускі артыст оперы (барытон). Народны артыст БССР (1963). Брат У. М. Генералава.

Біяграфія Нарадзіўся ў станіцы Пацёмкінская (сучасная Пугачоўская ў Кацельнікаўскім раёне Валгаградскай вобласці Расіі). Скончыў сярэднюю школу. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з 1942 года, пехацінец і сувязіст100 лет Анатолию Генералову // Сайт Вялікага тэатра. Быў паранены. Пасля дэмабілізацыі прыехаў у Краснадар і паступіў у музычнае вучылішча, у якім правучыўся адзін семестр і камісіяй з Масквы быў адабраны для вучобы ў Музычна-педагагічным інстытуце імя Гнесіных. Скончыў у 1954 годзе (клас Генадзя Адэна). У 1954—1981 гадах саліст Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР. У 1976—2007 гадах выкладаў у Беларускай кансерваторыі, з 1990 года — прафесар кафедры спеваў.

Творчасць

Валодаў моцным прыгожым мяккага тэмбру драматычным барытонам, натуральнасцю сцэнічнай выразнасці, яркім тэмпераментам. Стварыў яркія вобразы ў операх — Князь Ігар («Князь Ігар» А. Барадзіна), Рыгалета і Аманасра («Рыгалета» і «Аіда» Д. Вердзі), Змітрок і Апанас («Міхась Падгорны» і «Алеся» Я. Цікоцкага), Сцяпан («Яснае світанне» А. Туранкова), Дзяніс Давыдаў («Надзея Дурава» А. Багатырова), Чалхія («Міндзія» ), Альфіа («» П. Масканьі) і інш. Выканаўца ролі У. І. Леніна на беларускай опернай сцэне («Кастрычнік» , «У буру» Ц. Хрэннікава).

Узнагароды Ордэн Пашаны (11 лютага 2003) — за вялікі асабісты ўклад работнікаў установы адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі» ў развіццё музычнага мастацтва, падрыхтоўку творчых кадраўУказ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 лютага 2003 года № 66 «Аб узнагароджанні А. М. Генералава і Н. В. Аўраменка дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь». Узнагароджаны Ордэнам Айчыннай вайны, медалямі.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі Генералаў Анатоль Міхайлавіч // Рэпазіторый БДПУ Цыбульская Т. Н. Призвание — профессию дарить. Анатолию Михайловичу Генералову посвящается… // Весці Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі: навукова-тэарэтычны часопіс. — 2012. — № 20. — С. 106—112. — Мінск : Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, 2012. 100 лет Анатолию Генералову // Сайт Вялікага тэатра Сернова Т. В. Творческо-исполнительские приоритеты А. Генералова // Альманах современной науки и образования, № 1(20) 2009, часть 2.

Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі СССР Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі Беларусі Катэгорыя:Барытоны Катэгорыя:Нарадзіліся ў Валгаградскай вобласці Катэгорыя:Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Сяржанты і старшыны СССР