Ломашаўскі звон — помнік беларускага ліцця мастацкага XVII ст. Захоўваецца ў калекцыі Полацкага краязнаўчага музея.
Звон адліты ў 1699 годзе. У Полацкі краязнаўчы музей звон у 1978 г. перадаў І. М. Носаў, дырэктар Ломашаўскай сярэдняй школы (Глыбоцкі раён). Звон быў схаваны ў зямлі ў часы Вялікай Айчыннай вайны. Аднак калі ён быў знойдзены, высветлілася, што выкарыстоўваць яго па прызначэнні немагчыма з-за страты часткі гукавога кольца.
Згодна з надпісам на лацінскай мове на верхняй частцы звана, яго адліў майстар Бенжамін Фіндэрлінг у 1699 г. На сярэдняй частцы маюцца геральдычныя знакі, а ўнізе — яшчэ адзін кругавы надпіс, які паведамляе, што звон быў адліты на сродкі полацкага суддзі Януша Зіновіча.
Спасылкі Звон XVII стагоддзя (навінка!)
Гл. таксама Моладаўскі звон Крычаўскі звон Свірскі звон Дзісенскі звон
Катэгорыя:Полацкі краязнаўчы музей Катэгорыя:Званы Беларусі Катэгорыя:Ломашы Катэгорыя:З’явіліся ў 1699 годзе