Конрад I Ота (, каля 1036 — , Прага) — князь Брненскі ў 1054—1055 і 1061—1092, князь чэшскі у 1092 з дынастыі Пржэмысловічаў, трэці сын князя Бржэціслава I і яго жонка Юдыт фон Швейнфурт.

Біяграфія Яшчэ пры жыцці бацькі, у 1054 годзе, Конрад атрымаў у долю Маравію, аднак па ўсшэсці на трон свайго старэйшага брата, Спытыгнева II, быў выкліканы ў Прагу і прызначаны кіраўніком княжацкім дваром.

Пасля смерці Спытыгнева і ўзыходжання іншага свайго брата, Ураціслава II, Конрад ізноў атрымаў ў валоданне частку Маравіі з Брно, а таксама Знойма (у 1061 годзе). Кіраваў гэтымі тэрыторыямі на працягу 31 года, карыстаўся падтрымкай мясцовага дваранства, арганізаваў некалькі паходаў супраць Польшчы. У 1082 годзе ваяваў з аўстрыйскім маркграфам Леапольдам II.

Пасля смерці брата — Оты Оламаўцкага пад уладай Конрада апынулася ўся Маравія. Гэта здалося Ураціславу занадта небяспечным, і ён у 1090 годзе выступіў у паход супраць Конрада. Выратавалі становішча апошняга толькі рознагалоссі, якія ўзніклі паміж Ураціславам II і яго сынам Бржэціславам II. Пасроднікам паміж братамі выступіла жонка Конрада, якая прымірыла яго з каралём.

Пасля смерці Ураціслава князем чэшскім становіцца Конрад, аднак кіруе краінай усяго 8 месяцаў. Пакінуў пасля сябе сыноў Ольдржыха (Удальрыха) і Літальда, якія падзялілі яго ўладанні на Брненскі і Зноемскі ўдзелы.

Шлюб і дзеці Жонка: Вірпірка (Хільдбурга). Існуе некалькі гіпотэз пра яе паходжанне. Паводле адной гіпотэзы яна была дачкой маркграфа Карынтыі і Істрыі Ульрыха I і Сафіі Венгерскай. Паводле іншай гіпотэзы яна была дачкой Сігарда VII (VIII), графа ў Хімгау, і Піліхільды. Дзеці: Ольдржых (Удальрых) (пам. 27 сакавіка 1113), князь брненскі ў 1092—1097 і 1101—1113 гадах Літальд (пам. 15 сакавіка 1112), князь зноемскі з 1092

Літаратура Козьма Пражский. Чешская хроника / Пер. Г. Э. Санчук. — М.: Изд-во Академии наук СССР, 1962. — 296 с. — (Памятники средневековой истории народов Центральной и Восточной Европы). — 1500 экз. Томек В. История Чешского королевства / Пер. с чешск. под редакцией В. Яковлева. — СПб.: Издание книгопродавца С. В. Звонарева, 1868. — 843 с.

Спасылкі

Катэгорыя:Князі чэшскія Катэгорыя:Пржэмысловічы Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы XI стагоддзя Катэгорыя:Князі брненскія Катэгорыя:Князі зноемскія