Старая — рака ў Расіі і Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Бярэ пачатак з возера Ярыца на тэрыторыі Себежскага раёна Пскоўскай вобласці, цячэ ў паўднёва-ўсходнім напрамку, упадае ў возера Лісна на тэрыторыі Беларусі. У ніжнім цячэнні па рацэ праходзіць мяжа паміж Расіяй і Беларуссю. Даўжыня каля 10 км. Асноўны прыток — рака Прастырыца (левы). У басейне ракі знаходзяцца азёры Прыпішы і Прастырыца.
Спасылкі Ліст карты O-35-141-D
Катэгорыя:Рэкі Пскоўскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Верхнядзвінскага раёна