Арла́нду Песа́нья ды Карва́лью (;  — ) — бразільскі футбаліст, абаронца. Чэмпіён свету 1958 у складзе нацыянальнай зборнай Бразіліі.

Кар’ера Гуляў за «Васка да Гама» (1954—60, 1969), «Бока Хуніярс» (1961—65), «Сантус» (1965—69). Чэмпіён Бразіліі 1966, чэмпіён штата Рыа-дэ-Жанэйра 1956 і 1958, чэмпіён штата Сан-Паўла 1965 і 1967, чэмпіён Аргенціны 1962 і 1964. За зборную Бразіліі (1958—66) правёў 30 гульняў. Чэмпіён свету 1958 (6 гульняў), удзельнік чэмпіянату свету 1966 (1 гульня), сярэбраны прызёр Кубка Амерыкі 1959-І (5 гульняў). Пасля сканчэння кар’еры іграка стаў вядомым у Бразіліі трэнерам: узначальваў клубы «Васка да Гама», «Флуніненсі ды Фейра», «Амерыка» Санта Прэтэ, «Віторыя» Эштарыл, «Козма» (Кувейт) і іншыя клубы.

Крыніцы

Літаратура Руднік В. Чэмпіёны свету па футболе 1930—2006. — Беласток:"Set-Print", 2006.

Спасылкі Профіль на historiadeboca.com.ar

Катэгорыя:Футбалісты Бразіліі Катэгорыя:Ігракі зборнай Бразіліі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Васка да Гама Катэгорыя:Ігракі ФК Сантус Катэгорыя:Ігракі ФК Бока Хуніярс Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Бразіліі Катэгорыя:Трэнеры ФК Віторыя Салвадор Катэгорыя:Чэмпіёны свету па футболе