Шуя — горад (з 1539) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Шуйскага раёна Іванаўскай вобласці. Горад Шуя размешчаны ў міжрэччы рэк Волгі і Клязьмы за 32 км на паўднёвы ўсход ад абласнога цэнтра Іванава. Праз горад з поўначы на поўдзень працякае рака Цеза (прыток Клязьмы), працягласць якой у гарадской мяжы складае 6,6 кіламетраў.

Па колькасці насельніцтва Шуя з’яўляецца трэцім пасля Іванава і Кінешма горадам Іванаўскай вобласці. Насельніцтва

Вядомыя асобы Мікалай Іванавіч Жукаў (1930—2002) — беларускі вучоны-філосаф, заснавальнік беларускай навуковай школы ў галіне філасофскіх праблем тэорыі, сістэм, кібернетыкі, матэматыкі і інфарматыкі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі. Юрый Іванавіч Казакоў (нар. 1940) — беларускі архітэктар. Мікалай Пятровіч Гнусін (1919—2013) — вучоны-электрахімік.

Спасылкі

Катэгорыя:Гарады Іванаўскай вобласці