До́м Ко́зінай або Буды́нак было́й Аляксе́еўскай прыва́тнай васьмікла́снай з права́мі ўра́давай жано́чай гімна́зіі Е. Д. Рэ́йман — будынак у Мінску, помнік архітэктуры ў стылі эклектыкі, пабудаваны ў канцы XIX — пачатку XX ст. Месціцца па вуліцы Кірава, 5.

Гісторыя

Пабудаваны як даходны дом у 1890-я гады па адрасе Пецярбургскі завулак, 8 — рог Пецярбурскага завулка і Міхайлаўскай вуліцы, даходны дом Козінай Алены Сямёнаўны. У 1905 годзе на гэтым будынку былі размешчаны кулямёты, з якіх расстрэльвалі ўдзельнікаў дэманстрацыі, якія беглі з Прывакзальнай плошчы (Курлоўскі расстрэл). Не пазней за 1913 год — дом Эйсымонта. У 1913 годзе ў будынак пераязджае Аляксееўская прыватная жаночая гімназія Елізаветы Дзмітрыеўны Рэйман. Быў надбудаваны чацвёрты паверх, змененая планіроўка. Тут жа месціліся ўпраўленне чацвёртай паліцэйскай часці горада. У 1923 годзе ў будынку размяшчаліся сямігадовыя школы № 3, №9 і № 33«Звезда» № 198, 25 августа 1923 г., пазней толькі школа №9«Спіс абанентаў менскай А. Т.С., 1936 год», ст. 227.. Пасля вайны у будынку быў размешчаны камітэт па адукацыі Мінгарвыканкаму. Цяпер у доме месціцца .

Архітэктура

Аляксееўская жаночая гімназія ўяўляе цагляны трапецападобны чатырохпавярховы будынак з двума уваходамі — з боку галоўнага і дваровага фасадаў. Галоўны фасад вылучаны цэнтральным рызалітам і бакавымі зрэзанымі вугламі з трохвугольным атыкамі, якія маюць паўцыркульныя завяршэнні ў цэнтры. Фасады насычаныя дэкаратыўнымі дэталямі, выкананымі цаглянай муроўкай. Асобныя ляпныя элементы, як, напрыклад, руставаныя пілястры, капітэлі, ліштвы акон, карнізы, картушы і інш. былі пакрытыя белай тынкоўкай. Уваход з боку вул. Кірава вылучаны трохвугольным франтонам са стылізаваным арачным завяршэннем. Па перыметры будынка, паміж трэцім і чацвёртым паверхамі, праходзіць аркатурны фрыз, які быў размаляваны фрэскамі (не захаваліся).

Гімназія ўзведзена з адкрытай, неатынкаванай цэглы, таму адначасова адносіцца да так званага «цаглянага стылю», дзе кладка выкарыстоўвалася як канструкцыйны і адначасова дэкаратыўны матэрыял. Жывапіснасць гэтаму будынку надавалі кантрасныя суадносіны колеравай гамы фасадаў: чырвоная цэгла і асобныя ляпныя дэталі, пакрытыя белай тынкоўкай (капітэлі пілястраў, карнізныя паяскі, ляпныя ўстаўкі на франтоне галоўнага ўвахода, акантаванае лісцё на замкавых камянях акон і інш.).

Унутраная планіроўка была змененая з улікам новага прызначэння пад гімназічныя класы. У цэнтры паміж дзвюма лесвіцамі знаходзіўся вестыбюль. Класныя пакоі размяшчаліся па перыметры паверхаў дома.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Славутасці Мінска Катэгорыя:Вуліца Кірава (Мінск) Катэгорыя:З’явіліся ў 1890-я гады Катэгорыя:1890-я ў Мінску Катэгорыя:Збудаванні Мінска ў стылі эклектыкі