Брама неўміручасці — камедыйная п’еса, напісаная К. Крапівой у 1974 годзе і пастаўленая на сцэне Купалаўскага тэатра ў 1974 годзе рэжысёрам Валерыем Раеўскім. Мастакамі-пастаноўшчыкамі былі Барыс Герлаван і Пётр ЗахараўЗахаров Петр Сергеевич (1936 г.р.) . Музыку да спектакля напісаў Сяргей Картэс, словы песень склаў А. Вольскі.

Сюжэт

П’еса паўстала пад уплывам ідэй В. Ф. Купрэвіча, у ёй закранаецца праблема этыкі ўзаемаадносін паміж людзьмі, якія атрымалі дар неўміручасціАкадемик Василий Феофилович Купревич как один из основоположников отечественной геронтологии .

Сюжэт п‘есы пабудаваны на адным навуковым адкрыцці: сакрэт неўміручасці прапануе галоўны герой, вучоны-герантолаг Дабрыян. Усё дзеянне адбываецца ў вясёлай і займальнай форме, як таго патрабуе камедыйны жанр, і разам з тым аўтар прапануе сур‘ёзна паразважаць пра неўміручасць і чалавечнасць, пра духоўныя каштоўнасці, сапраўдныя і фальшывыя .

Акцёры

Дабрыян — П. Дубашынскі Наташа — Л. Волкава Марына Сяргееўна — С. Станюта Бабровіч — Г. Гарбук, С. Бірыла Кудрыцкая — Г. Арлова, З. Браварская Абадоўскі — П. Пекур Генка — В. Манаеў, М. Кірычэнка Варакса — А. Памазан Змітрук — Л. Рахленка Караўкін — З. Стома, Г. Аўсяннікаў Дажывалаў — У. Кудрэвіч Торгала — П. Кармунін Застрамілава — М. Зінкевіч

Узнагароды

У 1974 годзе п’еса атрымала літаратурную прэмію імя Янкі Купалы і дзяржаўную прэмію БССР.

Спасылкі

Па два бакі «Брамы неўміручасці»

Катэгорыя:Тэатр Беларусі Катэгорыя:П’есы Кандрата Крапівы Катэгорыя:Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы