Тураўля́нка, Туроўля — рака ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, левы прыток Заходняй Дзвіны.

Даўжыня ракі 10 км. Выцякае з возера Туроўля за 1,5 км у напрамку на паўднёвы захад ад вёскі Пуканаўка 2-я, упадае ў Заходнюю Дзвіну каля вёскі Гарадзішча. Вадазбор у межах Полацкай нізіны. Плошча вадазбору каля 1000 км², азёрнасць 9 % (у т.л. Ушацкая група азёр). Рака прымае сцёк з ручаёў.

Каля ракі населеныя пункты Пуканаўка 1-я, Пуканаўка 2-я, Туроўля і Гарадзішча.

Літаратура

Катэгорыя:Рэкі Полацкага раёна Катэгорыя:Прытокі Заходняй Дзвіны