Плоска — возера ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці, за 10 км на паўднёвы захад ад горада Жыткавічы, каля вёскі Боркі. Адносіцца да басейна ракі Прыпяць (фактычна знаходзіцца ў яе пойме).
З'яўляецца пойменным возерам. Мае серпападобную ў плане форму. Злучана вузкімі пратокамі на паўночным захадзе з возерам Людамір, на паўночным усходзе з возерам без назвы. Мясцовасць нізінная, месцамі балоцістая, парослая хмызняком і рэдкалессем. На поўнач ад возера знаходзіцца вялікі лясны масіў.
Спасылкі Ліст карты N-35-140. Выданне 1991 г. Стан мясцовасці на 1987 г.
Катэгорыя:Азёры Жыткавіцкага раёна Катэгорыя:Басейн Прыпяці