Мсціслаў Уладзіміравіч, у хрышчэнні Канстанцін, вядомы з мянушкамі Храбры і Удалы (каля  — , ) — князь тмутараканскі (з 988) і чарнігаўскі (з 1023).

Біяграфія Сын кіеўскага князя Уладзіміра Святаславіча і полацкай князёўны Рагнеды Рагвалодаўны.

У 1016 годзе вёў барацьбу з хазарамі і дапамог грэкам авалодаць Таўрыдай. У 1022 годзе аб’явіў вайну касогам, якая скончылася шчаслівым для Мсціслава паядынкам з касожскім князем Радзедзем. У 1023 годзе сабраў падуладных касогаў і хазараў і пайшоў на Кіеў, калі там не было князя Яраслава, але кіяўляне не прынялі Мсціслава. Каля Ліствена, на берагах ракі Руды, адбылася бітва з войскамі Яраслава, у якой Мсціслаў перамог. Аднак Мсціслаў саступіў кіеўскае княжанне Яраславу, узамен на ўсходнюю ад Дняпра частку тагачаснай Русі. У 1031 годзе дапамог Яраславу захапіць Чэрвенскія гарады.

Памёр у 1036 годзе, паводле іншых звестках — у 1034 годзе. Па словах летапісу, Мсціслаў ніколі не быў пераможаны, быў міласцівы да народа, любіў дружыну і вызначыўся рэлігійнасцю. Мсціслава таксама завуць першым северскім князем, бо яму належаў Чарнігаў і ўся зямля севяранаў, якая была цэнтральнай у яго вялікіх уладаннях.

Адзіны сын Яўстафій памёр у 1033 годзе.

Зноскі

Літаратура

ПСРЛ, т. 1. Лаврентьевская летопись. Изд.2. Л., 1926. 543стб. ПСРЛ, т. 2. Ипатьевская летопись. Фототип. изд. 1908 г. М., 1962. XVI 938 стб. 87 с. IVc. Бартольд В. В. Арабские известия о руссах // Соч., Т .2. Ч. 1. М., — 1963. С.840—856 Войтович Л. Генеалогія династій Рюриковичів і Гедиміновичів. К., 1992. — 199 с. Грушевський М. С. Історія України-Руси. Т. 2. К., 1992. 633 с. Лопатинский Л .Г. Мстислав Тмутараканский и Редедя по сказаниям черкесов // Известия Бакинского гос. ун-та. −1-2. — 1921. С. 197—203 Пархоменко В. О. Князь Чорний //Збірник на пошану акад. Д. І. Багалія. К., — 1927. С.39-51

Катэгорыя:Князі тмутараканскія Катэгорыя:Князі чарнігаўскія Катэгорыя:Рурыкавічы