Чарноцкае — возера ў Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, за 5 км на паўднёвы ўсход ад горада Петрыкаў, за 1,5 км на паўночны захад ад вёскі Чарноцкае, адносіцца да басейна ракі ПрыпяцьМорфаметрычныя параметры азёр Гомельскай вобласці / Даведнік "Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь .
Плошча паверхні 0,3 км², даўжыня 2,9 км, найбольшая шырыня 0,1 км. Даўжыня берагавой лініі каля 6,0 км. Возера старычнага тыпу. Берагі пясчаныя, пераважна высокія, часам пад хмызняком, на ўсходзе часткова абразійныя.
Літаратура — С. 323.
Катэгорыя:Азёры Петрыкаўскага раёна