thumb|290px|«Cassovia: Superioris Hungariae Civitas Primaria»Matica slovenská, Kniha, Matica slovenská, 2008, p. 16, панарама з Civitates orbis terrarum. Касовія (Кошыцы) — «сталіца» Верхняй Венгрыі, 1617. Верхняя Венгрыя (, ) — назва тэрыторыі ў паўночнай частцы Каралеўства Венгрыя. У цяперашні час прыкладна супадае з тэрыторыяй СлавакііTilman Berger, Slovaks in Czechia Czechs in Slovakia, International Journal of the Sociology of Language. Volume 2003, Issue 162, Pages 19-39, ISSN 1613-3668Eric Hirsch, Voices from the Black Box: Folk Song, Boy Scouts and the Construction of Folk Nationalist Hegemony in Hungary, 1930—1944, 2009, 10.1111/1467-8330.00043 Philip D. Jones, History and climate: memories of the future?, page 234. Падчас асманскіх войнаў назва Верхняя Венгрыя распаўсюджвалася толькі на паўночна-ўсходнія рэгіёны Венгерскага каралеўства, а паўночна-заходнія адносіліся да Ніжняй Венгрыі. У XVIII—XIX стагоддзях гэта азначэнне стала ўжывацца ў дачыненні да ўсёй паўночнай часткі каралеўства.
Насельніцтва Верхняй Венгрыі было разнамасным і складалася са славакаў, венграў, немцаў і русінаў. Паводле першых поўных дэмаграфічных звестак, што з'яўляюцца ў XVIII стагоддзі, славакі складалі большасць насельніцтваKároly Kocsis, Eszter Kocsisné Hodosi, Ethnic Geography of the Hungarian Minorities in the Carpathian Basin, Simon Publications LLC, 1998, pp. 41-40-47-52. Яны называлі гэту тэрыторыю тэрмінам «Slovensko» (), вядомым у пісьмовых крыніцах яшчэ з XV стагоддзя, аднак без акрэсленых межаў і без пэўнага вызначанага статусу ў Венгрыі. У венгерскай літаратуры гэты рэгіён часта завецца «Felvidék» ()Dusan Kovac. 2011. p. 3.
Сучаснае ўжыванне Пасля Першай сусветнай вайны значэнне венгерскага слова Felvidék (Felső-Magyarország выйшла з ужытку) звузілася да Славакіі і Карпацкай Русі. Цяпер выкарыстанне слова Felvidék у дачыненні да сваёй краіны славакі лічаць абразайE.g., Peter Morvay, «Orbán rečnil, Duray len počúval.» Sme, 3 April 2006., і яно ўжываецца венграмі выключна ў гістарычнай літаратуры для апісання сярэднявечнай тэрыторыі (хоць на той час гэты тэрмін яшчэ не ўвайшоў ва ўжыванне). Нават у дачыненні да трох дзяржаў рэгіёна, што засталіся ў складзе Венгрыі пасля Першай сусветнай вайны, цяпер ужываецца выраз Паўночная Венгрыя (Észak-Magyarország), а не Верхняя. Аднак прадстаўнікі венгерскай меншасці ў паўднёвых памежных рэгіёнах Славакіі працягваюць карыстацца звыклай назвайIstván Lanstyák and Simon Szabolcs, eds. Tanulmányok a magyar-szlovák kétnyelvűségről. Bratislava: Kalligram, 1998. дзеля азначэння тэрыторыі пражывання пераважна венграўГлядзіце, напрыклад, сістэматычнае дыферэнцыяванае выкарыстанне словаў Felvidék і Szlovákia ў венгерскамоўнай газеце Új Szó, якая выдаецца венгерскай меншасцю Славакіі . Некаторыя называюць сябе felvidéki magyarok ().
Гл. таксама Карпацкія немцы
Спасылкі
Катэгорыя:Гістарычныя вобласці Славакіі Катэгорыя:Гістарычныя вобласці Венгрыі