Дун, або «круглы форт», або «каменны форт» (; гэльск. і ірл. dun, уэльск. din «гара-крэпасць») — тып жылога ўмацавання ў кельцкіх народаў часоўБрытанская і ірландская літаратура паслядоўна адрознівае гэтыя збудаванні ад вонкава падобных збудаванняў жалезнага веку — «фартоў-пагоркаў». ранняга сярэднявечча (2-я пал. 1-га тыс.) на землях Ірландыі, Шатландыі і інш.

У наш час вядомыя дзесяткі тысяч месцаў, дзе існавалі падобныя збудаванні (45 тыс. толькі на востраве ІрландыяПаводле Мэцью Стаўта, працыт. у The Burren ringfort or Stone Fort.).

Слова ў форме «дун» («дан») і лацінізаванай форме «дунум» азначала збудаванні такога тыпу, што належалі важнейшым асобам, і захавалася ў назвах населеных пунктаў на землях колішняга кельцкага засялення ў Брытаніі, Францыі — Дамбартан, Данкелд, Лугдунум, Вердэн і інш. У залежнасці ад рэгіёну, а таксама ад тыпу і прыналежнасці ўмацавання, існавалі і іншыя назвы такіх умацаванняў («катхайр», «ліос», «кашэль», «ратх» і інш.).

Умацаванне мела круглую ў плане форму, дыяметрам 20—60 м, і часам будавалася на зрэзаным версе пагорку (у адрозненне ад збудаванняў жалезнага веку — «фартоў-пагоркаў» (hill forts)), і ў аснове складалася з кальцавой сцяны (валу земляной, каменнай (сухой кладкі) або мяшанай канструкцыі), часам з тынам. Пры наяўнасці лягчэйшых грунтаў вал абводзіўся ровам. Валы маглі ўтвараць 2 і 3 абводыУ брытанскай і ірландскай літаратуры існуюць адпаведныя тыпалагічныя азначэнні — uni-, bi- і tri-vallate.. Жытло і гаспадарчыя збудаванні мясціліся ўсярэдзіне абарончага абводу. Існавалі такія збудаванні, якія былі прызначаныя выключна для гаспадарчых патрэб, напрыклад, для металургічнай вытворчасці. Маглі размяшчацца групамі. У пазнейшым сярэднявеччы такія фарты маглі перабудоўвацца ў замкі, або замкі будаваліся на іх месцы.

Гл. таксама Гарадзішча

Зноскі

Літаратура Ireland Mid-West Field Monuments Glossary. — У Сеціве . Ringforts // Online Archaeological Data [Archaeology standing committee, Heritage Council]. — Пляцоўка ўрадавай Ірландскай рады спадчыны . The Burren ringfort or Stone Fort. — Пляцоўка Burren Ireland information

Катэгорыя:Фартыфікацыя