Паводле позняга Ніканаўскага летапісу, асобны княжацкі сталец у Пскове быў створаны Уладзімірам Святаславічам, які ў 1014 годзе вылучыў горад ва ўдзел свайму сыну Судзіславу. Падчас усобіцы Уладзіміравічаў Судзіслаў быў пасаджаны ў вязніцу, а пскоўскае княжанне ліквідавана. Некаторыя аўтары выказвалі здагадку, што магчыма Яраслаў Уладзіміравіч, асцерагаючыся прэтэнзій на кіеўскае княжанне з боку Судзіслава, пасадзіў яго — свайго апошняга брата і самага малодшага з Уладзіміравічаў — у вязніцу (поруб).

Потым Пскоў быў у складзе Наўгародскай зямлі і імкнуўся да пашырэння сваёй аўтаноміі. Як і ў Ноўгарадзе, у ім усталявалася «рэспубліканская» сістэма палітычнага ладу, якая абмяжоўвала правы князя на карысць баяр і веча.

У 1348 годзе паводле Болатаўскага дагавора Ноўгарад прызнаў незалежнасць Пскова і перастаў пасылаць у яго сваіх пасаднікаў. З 1399 пскоўскія князі называюцца маскоўскімі намеснікамі. Васіль II дамагаецца права прызначаць пскоўскіх намеснікаў паводле свайго меркавання, прычым яны прыносяць прысягу не толькі Пскову, але і вялікаму князю. Пры Іване III пскавічы адмаўляюцца ад права адхіляць прызначаных да іх князёў.

У 1510 годзе вялікі князь маскоўскі Васіль III прыбыў у Пскоў і абвясціў яго сваёй вотчынай. Веча было распушчана, каля 300 багатых пскоўскіх сем'яў было выслана з горада. Іх маёнткі размеркавалі паміж служылымі маскоўскімі людзьмі. Князёў і намеснікаў у Пскове больш не было.

Князі пскоўскія 1014—1036 Судзіслаў Уладзіміравіч (?)

1137—1138 Усевалад Мсціславіч 1138—1148Е. А. Болховитинов «Исторія княжества псковскаго. Часть IV»- Кіевъ.: «Въ Типографіи Кіево-Печорской Лавры», 1831 — (стр.4) Святаполк Мсціславіч 1178—1180 Мсціслаў Давыдавіч 1180—1195 Мсціслаў Раманавіч 1195—1211 Уладзімір Мсціславіч 1213—1213 Уладзімір Мсціславіч 1213—1214 Усевалад Барысавіч 1214—1214 Яраслаў Уладзіміравіч 1214—1214 Усевалад Мсціславіч 1214—1222 Уладзімір Мсціславіч 1232—1240 Юрый МсціславічРумянцаўскі музей, Імянны паказальнік XIII—XIV стагоддзяў 1240—1242 Яраслаў Уладзіміравіч 1253—1256 Яраслаў Яраславіч 1256—1266 Святаслаў Яраславіч 1266—1299 Даўмонт 1299—1299 Давыд (сын Даўмонта) 1307—1307 Фёдар Міхайлавіч 1327—1330 Аляксандр Міхайлавіч 1323 Давыд (сын Даўмонта) 1331—1337 Аляксандр Міхайлавіч (1337—1339)—1341 Усевалад Аляксандравіч 1341 Аляксандр Усеваладавіч 1342—1349 Андрэй Альгердавіч 1349—1356 Яўстафій Фёдаравіч 1356—1358 Васіль Будзіволна 1358—1360 Яўстафій Фёдаравіч каля 1360— каля 1369 Аляксандр (Барыс) да 1375—1377 Мацвей 1377—1386 Андрэй Альгердавіч 1386—1394 Іван Андрэевіч 1394—1399 Андрэй Альгердавіч

Маскоўскія намеснікі 1399—1399 Іван Усеваладавіч 1401—1407 Данііл Аляксандравіч Пскоўскі 1407—1408 Канстанцін Дзмітрыевіч 1408—1409 Данііл Аляксандравіч 1410—1412 Аляксандр Фёдаравіч Дранка 1412—1414 Канстанцін Дзмітрыевіч 1415—1417 Андрэй Аляксандравіч 1417—1420 Фёдар Аляксандравіч 1421—1424 Аляксандр Фёдаравіч Шчэпа 1424—1425 Фёдар Патрыкеевіч 1428—1429 Дзмітрый Аляксандравіч Шчэпа 1429—1434 Аляксандр Фёдаравіч Дранка 1434—1436 Уладзімір Данілавіч 1436—1437 Барыс Васільевіч Шуйскі 1437—1439 Уладзімір Данілавіч 1439—1442 Аляксандр Іванавіч Лукомскі 1443—1447 Аляксандр Васільевіч Чартарыйскі 1448—1455 Васіль Васільевіч Грэбінка Шуйскі 1456—1460 Аляксандр Васільевіч Чартарыйскі 1460—1460 Юрый Васільевіч Малодшы Дзмітраўскі 1460—1461 Іван Васільевіч Стрыга Абаленскі 1461—1462 Уладзімір Андрэевіч 1463—1466 Іван Аляксандравіч Звенігародскі 1467—1472 Фёдар Юр'евіч Шуйскі 1473—1477 Яраслаў Васільевіч Абаленскі 1478—1482 Васіль Васільевіч Бледны Шуйскі 1482—1487 Яраслаў Васільевіч Абаленскі 1488—1491 Сямён Раманавіч Яраслаўскі 1491—1496 Васіль Фёдаравіч Шуйскі 1496—1501 Аляксандр Уладзіміравіч Растоўскі 1501—1503 Іван Іванавіч Гарбаты-Суздальскі 1503—1507 Дзмітрый Уладзіміравіч Растоўскі 1507—1509 Пётр Васільевіч Вялікі Шастуноў 1509—1510 Іван Міхайлавіч Рэпня-Абаленскі 1510—1511 Рыгор Фёдаравіч Марозаў і Іван Андрэевіч Чаляднін 1511—1513 Пётр Васільевіч Вялікі Шастуноў і Сямён Фёдаравіч Курбскі

Гл. таксама Пскоўская феадальная рэспубліка

Спасылкі Минникес И. В.Основания и порядок избрания князя в русском государстве X—XIV вв.\АКАДЕМИЧЕСКИЙ ЮРИДИЧЕСКИЙ ЖУРНАЛ № 4(6)(октябрь-декабрь) 2001 г.\\Иркутское ГНИУ Институт Законодательства и правовой информации

Пскоўскія князі Катэгорыя:Гісторыя Пскова