Кампо́т (), або ўзвар — напой з садавіны і/або ягад, часцей сушаных, згатаваных у вадзе, часта з цукрам.Булыка А. М. Слоўнік іншамоўных слоў: У 2 т. Т.1: А — Л — Мн.: БелЭн, 1999. — 736 с. ISBN 985-11-0152-4

Слова кампот паходзіць з французскага , пазычанага з лацінскай ( — складаць, змешваць)Кампот . Да з’яўлення слова кампот у XVIII ст., падобныя напоі беларусы называлі ўзварамі. Гатавалі звычайна з сушаных фруктаў — груш, яблыкаў, чарнасліву, сліваў, разынак, але і са ўсёй ядомай садавіны і ягад. Узварамі называлі таксама адвары зёлак і пад.Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы: Больш за 65000 слоў / Пад рэд. М. Р. Судніка, М. Н. Крыўко; Афармленне А. М. Хількевіча. — 3-е выд. — Мн.: БелЭн, 2002. — 784 с. ISBN 985-11-0234-2 Назва паходзіць ад заварваць, бо садавіну маглі толькі даводзіць да кіпення, потым не варыць, а настойваць. Часам узвары называлі і юшкамі.

Узвар (кампот) — традыцыйны напой краін Усходняй, Цэнтральнай і Паўднёвай Еўропы. Узвар быў святочнай стравай, якую падавалі да каляднай куцці.

Кампоты лічацца лепшымі пладова-ягаднымі кансервамі, іх захаванасць забяспечваецца стэрылізацыяй. У 1885 годзе Люцына Чверчакевічова ў сваёй кнізе рэцэптаў пісала, што кампот захоўвае садавіну так добра, што яна мае выгляд свежайLucyna Ćwierczakiewiczowa Jedyne praktyczne przepisy konfitur, różnych marynat, wędlin, wódek, likierów, win owocowych, miodów oraz ciast. Według wydania z 1885 roku. — Warszawa: Wydawnictwo «Alfa», 1988. s.336. opr. oryg. kartonowa. 16 cm.. Большасць кампотаў гатуюць з цукрам, але гэта не абавязковы інгрэдыент.

Катэгорыя:Руская кухня Катэгорыя:Безалкагольныя напоі Катэгорыя:Славянская абрадавая ежа і напоі Катэгорыя:Калядная ежа