thumb|250px|Нацыянальны сцяг сету Дыялект сету, сетускі дыялект (альбо мова се́ту, се́туская мова) — адна з паўднёваэстонскіх гаворак альбо дыялект вырускай мовы. Таксама можа лічыцца гаворкай эстонскай мовы альбо самастойнай мовай.
Распаўсюджаная сярод лакальнае фіна-ўгорскай супольнасці сету, якая вельмі блізкая да эстонцаў. Носьбіты мовы пражываюць галоўным чынам у Пячорскім раёне (Пскоўская вобласць, Расія) і на ўсходзе эстонскіх паветаў Пылвамаа і Вырумаа. Гістарычна гэтая тэрыторыя мае назву Сетумаа (у перакладзе з эстонскае «зямля сету»).
Мова імкліва вымірае — з прыкладна 10 200 сету родную мову ўжываюць толькі 5000.
Параўнанне Ніжэй прыведзены артыкул 1 з Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека па-эстонску, паўднёваэстонску, сетуску і беларуску. Звычайна гэты артыкул служыць ацэнкавым крытэрам параўнання блізкасці моў.
Па-эстонску: «Kõik inimesed sünnivad vabadena ja võrdsetena oma väärikuselt ja õigustelt. Neile on antud mõistus ja südametunnistus ja nende suhtumist üksteisesse peab kandma vendluse vaim.»
Па-паўднёваэстонску (выруску): «Kõik inemiseq sünnüseq avvo ja õiguisi poolõst ütesugumaidsis. Näile om annõt mudsu ja süämetunnistus ja nä piät ütstõõsõga vele muudu läbi käümä.»
Сету: «Kõik inemiseq sünnüseq avvo ja õiguisi poolõst ütesugumaidsist. Näile om annõt mudsu ja süämetun'stus ja nä piät ütstõõsõga vele muudu läbi kjauma.»
Па-беларуску: «Усе людзі нараджаюцца вольнымі і роўнымі ў сваёй годнасці і правох. Яны надзелены розумам і сумленнем і павінныя ставіцца адзін да аднаго ў духу братэрства.»
Спасылкі Setu keel (seto kiil')
Катэгорыя:Мовы Эстоніі Катэгорыя:Мовы Расіі Катэгорыя:Прыбалтыйска-фінскія мовы