Шацкі нацыянальны прыродны парк () — нацыянальны парк у Валынскай вобласці Украіны.
Створаны 28 снежня 1983 года для аховы рэдкіх прыродных комплексаў у раёне Шацкіх азёр.
Агульная плошча парка — 489,77 км², з якіх ва ўласнасці парка знаходзіцца 188,10 км². Занаванне парка: запаведная зона — 51,449 км², зона рэгулюемай рэкрэацыі — 129,711 км², зона стацыянарнай рэкрэацыі — 9,78 км², гаспадарчая зона — 298,83 км².
Агульная колькасць відаў раслін, якія растуць на тэрыторыі парка, — 789, з якіх 32 занесены ў Чырвоную кнігу Украіны. На тэрыторыі парка жывуць 33 віда жывёл, якія занесены ў Чырвоную кнігу Украіны.
Спасылкі
Шацкі біясферны рэзерват Шацкі нацыянальны прыродны парк на сайце ukrainainkognita.org.ua
Катэгорыя:Нацыянальныя паркі Украіны Катэгорыя:Валынская вобласць