Іаган Герман (у французскай мове таксама Жан Герман; 31 снежня 1738, Бар — 4 кастрычніка 1800, Страсбург) — французскі ўрач, натураліст, заолаг і аўтар.
Біяграфія Іаган Герман вучыўся ва Універсітэце Страсбурга. Свой дыплом па медыцыне ён атрымаў у 1763 годзе. Праз 5 гадоў ён стаў прафесарам медыцыны. У 1778 годзе ён стаў прафесарам філасофіі. Нароўні з медыцынай і філасофіяй ён вывучаў паталогію, батаніку і хімію на 3-х мовах (на нямецкай, латыні і на французскай). У сваёй галоўнай працы «Tabula affinitatum animalium», якая з’явілася ў 1783 годзе, ён падрабязна прадставіў уласную сістэму адносін сваяцтва паміж відамі. У гэтым творы ён упершыню апісаў Arremon taciturnus.
У 1804 годзе горад Страсбург купіў нароўні з вялікай калекцыяй мінералаў і іншыя калекцыі і творы Іагана Германа і перадаў іх Заалагічнаму музею горада Страсбурга, дзе для іх былі вылучаны асобныя памяшканні.
У гонар натураліста названа балканская чарапаха (Testudo hermanni).
Сын навукоўца, Іаган Фрыдрых (1768—1793), вядомы як аўтар «Mémoire apterologique» (1804).
Працы Tabula affinitatum animalium (1783) Observationes zoologicae, quibus novae complures (1804)
Літаратура
Катэгорыя:Заолагі Францыі Катэгорыя:Медыкі Францыі Катэгорыя:Выпускнікі Універсітэта Страсбурга