Бяля́еўка (, ) — вёска ў Чачэрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Залескага сельсавета.
Геаграфія
Размяшчэнне За 9 км на паўночны ўсход ад Чачэрска, 44 км ад чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Гомель — Жлобін), 75 км ад Гомеля.
На поўдні, захадзе і поўначы мяжуе з Чачэрскім біялагічным заказнікам.
Гідраграфія На ўсходняй ускраіне пачынаецца і праз вёску цячэ рака Бяляеўка (прыток ракі Сож).
Транспартная сетка Побач аўтадарога Палессе - Чачэрск. Планіроўка складаецца з 2 падзеленых ракой і злучаных мостам частак: паўночнай (выгнутая, амаль вуліца з шыротнай арыентацыяй з завулкамі) і паўднёвай (дугападобная, амаль паралельная да першай вуліца, уздоўж ракі). Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.
Гісторыя Выяўленыя археолагамі курганны магільнік (28 насыпаў, у 1,5 км на паўночны захад ад вёскі) і стаянка эпохі мезаліту (у 3 км на поўнач ад вёскі) сведчаць пра засяленне гэтых месцаў з даўніх часоў. Паводле пісьмовых крыніц вядомая з XVIII стагоддзя як паселішча ў Рэчыцкім павеце Мінскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У 1765 працаваў млын.
Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Расійскай імперыі. Згодна рэвізскіх матэрыялаў 1859 ў валоданні графа Чарнышова-Круглікава. У 1871 годзе жыхары захапілі 500 дзесяцін памешчыцкага лесу, пра што граф І. І. Чарнышоў-Круглікаў паведамляў міністру ўнутраных спраў. З 1880 году дзейнічаў хлебазапасны магазін. Паводле перапісу 1897 года дзейнічалі школа граматы, хлебазапасны магазін, кузня, у Пакоцкай воласці Гомельскага павета Магілёўскай губерні. У 1909 годзе 787 дзесяцін зямлі, школа, млын.
У 1926 годзе працавала паштовае аддзяленне. З 8 снежня 1926 года да 1987 цэнтр Бяляеўскага сельсавета Чачэрскага, з 25 снежня 1962 Буда-Кашалёўскага, з 6 студня 1965 Чачэрскага раёнаў Гомельскай (да 26 ліпені 1930) акругі, з 20 лютага 1938 года Гомельскай вобласці. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Ленінскі шлях», працавалі гамарня і сталярная майстэрня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны акупанты ў красавіку 1943 забілі 18 жыхароў, а 26-27 лістападзе 1943 спалілі 175 двароў і забілі 4 жыхароў. 38 жыхароў былі вывезены ў Германію на прымусовыя работы. 101 жыхар загінуў на фронце. У 1970 году цэнтр саўгаса «Бяляеўскі». Размешчаны 9-гадовая школа, Дом культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, крама.
Насельніцтва
Колькасць 2004 год — 181 гаспадарка, 404 жыхары.
Дынаміка 1765 год — 24 гаспадаркі. 1897 год — 87 двароў, 664 жыхары (паводле перапісу). 1909 год — 99 двароў, 756 жыхароў. 1926 год — 172 двары, 951 жыхар. 1940 год — 180 двароў. 1959 год — 814 жыхароў (паводле перапісу). 1970 год — 205 двароў, 801 жыхар. 2004 год — 181 гаспадарка, 404 жыхары.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Залескі сельсавет (Чачэрскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Чачэрскага раёна